Гронінген (правінцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Гронінген
Groningen
Groningen (province) coa.svg
Flag Groningen.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Нідэрлянды
Статус Правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Гронінген
Каралеўскі камісар Рэнэ Паас
Насельніцтва (2015) 582649
Шчыльнасьць 250 чал./км² (4-е месца)
Канфэсійны склад Пратэстанты (13,8 %)
 каталікі (4,6 %)
 праваслаўныя (4,2%)
 мусульмане 2,5%
Плошча Суша 2336; вада 631 км² (8-е месца)
Месцазнаходжаньне Гронінгену
Гронінген на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 NL-GE
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гронінген (па-нідэрляндзку: Groningen) — правінцыя на паўночным усходзе Нідэрляндаў. Сталіца й найбуйнейшае места — Гронінген. Насельніцтва на жнівень 2015 году 582 649 чалавек (9-е месца сярод правінцыяў). Больш за траціну насельніцтва правінцыі (202 332 чалавекі) жыве ў яе сталіцы. Значнымі камунамі правінцыі таксама зьяўляюцца: Мідэн-Гронінген — 61 000 чалавек, Ольдамбт — 38 033 чалавекі, Стадсканаал — 32 109 чалавекі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча правінцыі — 2960,03 км² (уключаючы ваду, 7-е месца), у тым ліку сушы — 2 333,28 (8-е месца). Гронінген на поўначы мяжуе з унутраным Вадэнскім морам, на паўночным усходзе — з ракой Эмс і бухтай Долярт, на ўсходзе — зь зямлёй Ніжняя Саксонія (Нямеччына), на поўдні — з правінцыяй Дрэнтэ й на захадзе — з Фрысьляндам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова тэрыторыя правінцыі належала да гістарычнае вобласьці Фрызыя, якая працягнулася ўздоўж Паўночнага мора ад нідэрляндзкага возера Эйсэльмээр да Даніі, — землі, гістарычна заселеныя фрызамі. Гронінген стаў часткай імпэрыі франкаў каля 785 году. Хрысьціянізацыю рэгіёну кароль Карл Вялікі прызначыў місіянэру Людгеру, які пасьля быў далучаны да ліку Сьвятых. У XI стагодзьдзі места Гронінген было вёскай у правінцыі Дрэнтэ, што належала біскупству Утрэхт, у той час як большасьць земляў правінцыі адносілася да Мюнстэрскай япархіі. У сярэднія вякі места Гронінген атрымала шырокія правы, што дазволіла яму дамінаваць над навакольнымі тэрыторыямі (Ommelanden).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гронінген (правінцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў