Перайсьці да зьместу

Эйсэльмээр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Эйсэльмээр
Панарама Эйсэльмээру
Панарама Эйсэльмээру
Возера Эйсэльмээр
КраінаНідэрлянды
Плошча1100 км²
Максымальная глыбіня9,5 м
Сярэдняя глыбіня5—6 м
Найбольшая даўжыня
  • 53 км
Найбольшая шырыня32 км
Вышыня над узроўнем мора1 м
Каардынаты52°49′ пн. ш. 5°15′ у. д.HGЯO
Эйсэльмээр на мапе Нідэрляндаў
Эйсэльмээр
Эйсэльмээр
Эйсэльмээр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Э́йсэльмээр (па-нідэрляндзку: IJsselmeer) — штучнае прэснае возера ў Нідэрляндах, створанае на месцы былое затокі Зёйдэрзээ. Возера мяжуе з правінцыямі Фрысьляндам на паўночным усходзе, Флеваляндам на поўдні й усходзе, Паўночнай Галяндыяй на захадзе. Эйсэльмээр адлучанае ад Паўночнага мора 32-кілямэтровай дамбай Аўсьлёйтдэйк (Afsluitdijk) шырынёй каля 60 мэтраў. Вадаём атрымаў сваю назву ад ракі Эйсэлю, якая ўпадае ў яго празь невялічкае возера Кетэльмээр. Эйсэльмээр зьяўляецца найбуйнейшым паводле плошчы прэснаводным вадаёмам Заходняй Эўропы.

У 1975 годзе Эйсэльмээр быў падзелены на дзьве часткі дамбай Маркерваарддэйк (Markerwaarddijk), у выніку чаго ўтварылася возера Маркермээр.

Пазьней, у 1986 годзе на месцы асушаных польдэрамі тэрыторыях была ўтворана новая нідэрляндзкая правінцыя Флевалянд.

Заход сонца па-над возерам ля гораду Лелістаду

Сёньня возера служыць важным сховішчам прэснае вады й выкарыстоўваецца для патрэбаў сельскае гаспадаркі, водазабесьпячэньня гарадоў. Магчымасьці возера шырока выкарыстоўваюцца для рэкрэацыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Эйсэльмээрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў