Перайсьці да зьместу

Гронінген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гронінген (места)»)
Гронінген
нід. Groningen
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Нідэрлянды
Першыя згадкі 1040
Кіраўніцтва і ўлада
мэр Кун Схюйлінг[d][1]
Геаграфія
Плошча 83,72 км²
Вышыня НУМ 7 м
Каардынаты 53°13′ пн. ш. 6°33′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 243 768 чал. (2024)
Афіцыйная мова нідэрляндзкая і Gronings[d]
Этнахаронімы Stadjer, Groninger[2], Groningse[2], groningano, groninguès і groninguesa
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 050
Паштовыя індэксы 9700—9749
Сайт portal.groningen.nl
Гронінген на мапе Нідэрляндаў
Гронінген
Гронінген
Гронінген

Гронінген (па-нідэрляндзку: Groningen, МФА: [ˈɣroːnɪŋə(n)], на гронінскім дыялекце — Grunnen, па-фрыску — Grins) — места на поўначы Нідэрляндаў, якое зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі. Насельніцтва на 22 лістапада 2024 году — 243 768 чалавек[3]). Гронінген — найбуйшейшае места на поўначы краіны. Таксама лічыцца студэнцкім местам (у ім жыве болей за 50 тысячаў студэнтаў), у першую чаргу — ўнівэрсытэту Гронінгену.

Гістарычны плян места, 1652 год

Першыя летапісныя згадкі пра места адносяцца да 1040 году. На тэрыторыі места знаходзяцца культурныя слоі, якія сьведчаць пра прысутнасьць людзей у 3 950—3 720 гг. да нашае эры. Паводле дадзеных археолягаў, першае буйное паселішча на месцы Гронінгену зьявілася ў III стагодзьдзі н. э.

У сярэднія вякі места становіцца буйным гандлёвым цэнтрам, быў збудаваны гарадзкі мур. Найвялікшага роськвіту места дасягнула ў XV стагодзьдзі, калі суседняя правінцыя Фрысьляндыя кіравалася з Гронінгену. Незалежнасьць места скончылася, калі жыхары вырашылі далучыцца да гішпанцаў у 1594 годзе падчас Васьмідзесяцігадовай вайны. Пасьля гэтых падзеяў Гронінген стаў часткай Рэспублікі Злучаных правінцыяў.

У 1614 годзе быў заснаваны Унівэрсытэт Гронінгену. У гэты пэрыяд места інтэнсыўна разьвівалася, быў адбудаваны новы гарадзкі мур. Ён спатрэбіўся неўзабаве, у 1672 годзе падчас Трэцяй англа-галяндзкай вайны, калі места асадзіў біскуп Мюнстэру Бэрнгард фон Гален. Мур вытрымаў асаду, і гэтая гістарычная падзея штогод сьвяткуецца гронінгенцамі 28 жніўня.

У час Другой сусьветнай вайны места значна не пацярпела. Тым ня менш, цэнтральны пляц Гронінгену (па-галяндзку — Grote Markt) быў значна зруйнаваны ў красавіку 1945 году падчас Бітвы за Гронінген. Бітва цягнулася колькі дзён, але найкаштоўнейшыя помнікі гісторыі, такія як вежа сьв. Мартына (Martinitoren), яе царква, мескі будынак па збору падаткаў (Goudkantoor) і мескі мур не пацярпелі.

У Гронінгене лагодны ўстойлівы клімат з адносна халаднаватым, але працяглым, летам і зімамі. Паўночнае мора ў значнае ступені ўплывае на надвор’е места, прыносячы з паўночнага захаду моцныя ветры, часам штормы.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гронінгенсховішча мультымэдыйных матэрыялаў