Аляксейкі (Берасьцейская вобласьць)
Аляксейкі | |
трансьліт. Aliaksiejki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Стайкаўскі |
Насельніцтва: | 95 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225253 |
СААТА: | 1234880001 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°43′40.325″ пн. ш. 25°15′33.869″ у. д. / 52.72786806° пн. ш. 25.25940806° у. д.Каардынаты: 52°43′40.325″ пн. ш. 25°15′33.869″ у. д. / 52.72786806° пн. ш. 25.25940806° у. д. |
± Аляксейкі |
Аляксе́йкі[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Стайкаўскага сельсавету. На поўначы вёскі праходзіць аўтастрада Р44.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае ўпамінаньне вёскі датуецца 1559 годам. Ян Віктарын, судзьдзя Слонімскі, трымальнік івацэвіцкага двара, скардзіцца маршалку Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) Рыгору Валовічу на тое, што «1559 року, месяца ноябра 24 дня, в пятницу, пан Лев Борысович Обрезцов[a] нет ведома для которое прычины, з многими слугами и подданными своими наехавши мцно кгвалтом на власный кгрунт именья его милости Ивачевского, на поля, на дубровы, на сеножати за селом Олисиевцы, отъехал на колько десят бочок поля, а сеножатей также на колько стирт сена, и тем дубровы и лесов не мало, копцы давные разметать и грани з сосон и з дубов вырубати а стену ново положити и копцы покопати казал».
Празь сем гадоў, у 1566 годзе, падобная межавая спрэчка зноў узьнікла паміж падданымі новага ўладальніка Івацэвіцкага маёнтку Яна Юр’евіча Багуматкі «села его Олисеевич» і людзьмі бялавіцкімі Васіля Тышкевіча. Яшчэ колькі раз у адной форме «села Ивацевичского Олисеевичы».
У 1886 годзе ў вёсцы 8 двароў, жыхароў — 184, царкоўна-прыходзкая школа[2]. У 1892 годзе Аляксееўская народная вучэльня, 83 хлопчыкі, настаўнік Восіп Паўлавіч Кацэвіч, закончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю; настаўнік закона Божага, сьвятар мясцовай царквы Аляксей Асялынскі, закончыў Цьвярскую духоўную сэмінарыю[3]. у 1905 годзе: Аляксееўскае народная вучэльня, 48 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, настаўнік Макавельскі, закончыў Гарадзенскую гімназію, гадавы аклад — 260 р.; настаўнік закона Божага, сьвятар Вядзельскі Аляксей Фаміч, з акладам у 40 рублёў[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 95 чалавек
- 1999 год — 121 чалавек
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ уладальнік маёнтку Гошчава
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 158
- ^ Важнейшие селения Европейской России. 1886, Санкт-Петербург, ст.77
- ^ Памятная книжка Гродненской дирекции народных училищ. Гродно, 1892
- ^ Памятная книжка Гродненской дирекции народных училищ. Гродно, 1905 г
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксейкі — Алексейки, Край Івацэвіцкі