Перайсьці да зьместу

Глеб Вяжэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Глеб (ваявода смаленскі)»)
Глеб Вяжэвіч
лац. Hleb Viaževič

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XV стагодзьдзе
Памёр не пазьней за 1480[1]
Род Глябовічы
Бацькі Вяж Капатовіч[d][2]
Дзеці Юры, Станіслаў, Пётар, Марына

Глеб Вяжэвіч — літоўскі баярын, пачынальнік роду Глябовічаў.

Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[3]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[4], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[5], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[6][7]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[8] або 'нашчадак Бога'[9].

Варыянт імя ў гістарычных крыніцах: Глеб Вяжевич.

Зь літоўскага баярскага роду, магчыма, сын Міхала Вяжа (Michael alias Waszus), які прывесіў да акту Мельнскага міру пячаць з гербам «Ляліва». Меў брата Івана. Быў у сваяцтве з Манівідамі.

Ажаніўся з Ганнай Мілохнай, дачкой Рачкі Страчэвіча. У шлюбе меў сыноў Юрыя, Станіслава і Пятра, а таксама дачку Марыну (выйшла замуж за Альбэрта Клочку).

У 1433 годзе яго жонка зрабіла ахвяраваньне на царкву ў Суляцічах[10].

  1. ^ Рыбчонак С. Радавод Вяжэвічаў у XV – сярэдзіне XVI ст. (белар.) // Герольд LitherlandЮрСаПрынт, 2021. — вып. 22. — С. 12.
  2. ^ Рыбчонак С. Радавод Вяжэвічаў у XV – сярэдзіне XVI ст. (белар.) // Герольд LitherlandЮрСаПрынт, 2021. — вып. 22. — С. 5, 12.
  3. ^ Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 156.
  6. ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  7. ^ Leifr, Nordic Names
  8. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 79.
  9. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 73.
  10. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 223.
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4