Глеб Вяжэвіч
Герб «Ляліва» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | XV стагодзьдзе |
| Памёр | не пазьней за 1480[1] |
| Род | Глябовічы |
| Бацькі | Вяж Капатовіч[d][2][3] |
| Дзеці | Юры, Станіслаў, Пётар, Марына |
Глеб Вяжэвіч — літоўскі баярын, пачынальнік роду Глябовічаў.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[4]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[5], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[6], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[7][8]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[9] або 'нашчадак Бога'[10].
Варыянт імя ў гістарычных крыніцах: Глеб Вяжевич.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь літоўскага баярскага роду, магчыма, сын Міхала Вяжа (Michael alias Waszus), які прывесіў да акту Мельнскага міру пячаць з гербам «Ляліва». Меў брата Івана. Быў у сваяцтве з Манівідамі.
Ажаніўся з Ганнай Мілохнай, дачкой Рачкі Страчэвіча. У шлюбе меў сыноў Юрыя, Станіслава і Пятра, а таксама дачку Марыну (выйшла замуж за Альбэрта Клочку).
У 1433 годзе яго жонка зрабіла ахвяраваньне на царкву ў Суляцічах[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Рыбчонак С. Радавод Вяжэвічаў у XV – сярэдзіне XVI ст. (белар.) // Герольд Litherland — ЮрСаПрынт, 2021. — вып. 22. — С. 12.
- ^ Рыбчонак С. Радавод Вяжэвічаў у XV – сярэдзіне XVI ст. (белар.) // Герольд Litherland — ЮрСаПрынт, 2021. — вып. 22. — С. 5, 12.
- ^ Чарняўскі Ф. В. Уступ да генеалогіі роду Вяжэвічаў: продкі і сваякі Рыгора Шчасновіча Вяжэвіча, падсудка земскага Менскага ваяводства ў 1579–1600 гг. (белар.) // Архіварыус — Мінск: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2017. — вып. 15. — С. 310. — ISSN 2225-4412
- ^ Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 156.
- ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
- ^ Leifr, Nordic Names
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 79.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 73.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 223.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4