Перайсьці да зьместу

Яўген Глебаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Глебаў»)
Яўген Глебаў
Дата нараджэньня 10 верасьня 1929
Месца нараджэньня Рослаў, Смаленская губэрня, РСФСР, СССР
Дата сьмерці 12 студзеня 2000 (70 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, дырыжор, пэдагог
Навуковая сфэра музыка[1]
Месца працы
Сябра ў Саюз кампазытараў СССР[d]
Жанры опэра
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Сяброўства народаў
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн Францішка Скарыны
Ордэн Францішка Скарыны

Яўге́н Алякса́ндравіч Гле́баў (10 верасьня 1929, Рослаў, цяпер Смаленская вобласьць — 12 студзеня 2000, Менск) — беларускі і савецкі кампазытар, дырыгент, пэдагог.

Нарадзіўся 10 верасьня ў горадзе Рослаў (цяпер Смаленская вобласьць Расеі).

Зь юнацтва Яўгена Глебава прыцягвала музыка. Самастойна навучыўся граць на мандаліне, гітары, балалайцы й ужо ў юныя гады стаў складаць розныя музычныя творы (песьні, рамансы, п’есы). Падчас вучобы ў Рослаўскім чыгуначным тэхнікуме кіраваў студэнцкім хорам і аркестрам. Працуючы ў Магілёве, завязаў сяброўства са студэнтамі Магілёўскай музычнай вучэльні (цяпер Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М. А. Рымскага-Корсакава) і стаў вывучаць асновы музыкі.

Спрабаваў паступіць у музычную вучэльню, але дырэктар, даведаўшыся, што Глебаў ня ведае нотаў і ніколі не сутыкаўся з музычнай граматай, адмовіў з прычыны прафэсійнай непрыдатнасьці.

У 1950 годзе, подле парады Язэпа Жыновіча, як удзельнік мастацкай самадзейнасьці быў прыняты на падрыхтоўчае аддзяленьне Беларускай кансэрваторыі ў Менску, якую скончыў у 1956 годзе па клясе кампазыцыі Анатоля Багатырова. У 1951 годзе стварыў свой першы буйны твор — «Фантазію для фартэпіяна й сымфанічнага аркестру».

Вучыцца спачатку было вельмі цяжка, але Глебаў, дзякуючы сваёй упартасьці, змог нагнаць прапушчанае. Цяжэй усяго было навучыцца граць на фартэпіяна[2].


« Праца на чыгунцы не спрыяла зграбнасьці рук і пастаноўцы пальцаў. Па-другое, у інтэрнацкім пакоі жыло пяць чалавек, і кожнаму неабходна было займацца. »

Глебаў папрасіў А. Багатырова, які быў на той момант ня толькі пэдагогам Глебава, але й рэктарам кансэрваторыі, займацца кожную нядзелю ў рэктарскім кабінэце, што дазволіла папоўніць прагалы й сыграць канцэрт Эдварда Грыга ў канцы вучобы.

Таксама падчас вучобы ў Глебава былі грашовыя праблемы. Бабуля ў Рославе атрымлівала маленькую пэнсію, а маці — інжынэр па нармаваньні працы Раіса Хведараўна — заработак мела невялікі. Таму дапамогі ад родных не было. Аднойчы Глебаў падчас заняткаў ад голаду згубіў прытомнасьць, пасьля чаго Багатыроў прызначыў яго інспэктарам кансэрваторскага хору, што дазволіла мець невялікі заработак.

Скончыў на «выдатна» першыя два курсы. На трэцім курсе пачаў атрымліваць сталінскую стыпэндыю. Гэта былі ягоныя першыя вялікія грошы[2].


« Зь першай стыпэндыі, упершыню трымаючы ў руках многа грошай, (ён) пайшоў у кафэ «Адпачынак», якое на той час знаходзілася ў Менску насупраць кінатэатру «Перамога», заказаў усё, што хацелася, але ні да адной стравы дакрануцца так і ня змог. Нічога не зьеўшы, ціха разьлічыўся і выйшаў. »

З 1953 па 1963 год Глебаў выкладаў тэарэтычныя дысцыпліны ў Менскай музычнай вучэльні (цяпер Менскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі), сумяшчаючы пэдагагічную й творчую дзейнасьць з працай загадчыка музычнай часткай і дырыгента аркестру ў Менскім тэатры юнага гледача. Працаваў у якасьці кіраўніка эстрадна-сымфанічнага аркестру Дзяржтэлерадыё БССР, а таксама музычным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм».

Творчасьць Глебава ахоплівае шырокае кола жанраў, але найбольш вядомыя ягоныя сымфанічныя творы й балеты. Стыль кампазытара знаходзіцца пад уплывам Дзьмітрыя Шастаковіча й збольшага раньняга Ігара Стравінскага. Ягоныя творы адрозьніваюцца добрым поліфанічным пісьмом, тэматычным разьвіцьцём, арыгінальнай аркестроўкай. Опэра Глебава «Майстар і Маргарыта» лічыцца клясыкай беларускай музычнай літаратуры.

З 1955 году — сябра, з 1966 — намесьнік старшыні кіраваньня Саюзу кампазытараў Беларускай ССР. Сябра рэвізійнай камісіі Саюзу кампазытараў СССР.

З 1971 году вёў клясу кампазыцыі ў Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі (з 1984 году — прафэсар). Яго ўгаварыў заняцца пэдагагічнай дзейнасьцю першы сакратар ЦК КП БССР Пётар Машэраў. Спачатку Яўген Глебаў не хацеў, бо гэта займала даволі шмат часу, але Машэраў змог яго схіліць на свой бок, сказаўшы: «А Вы не адмаўляйцеся. Вы падумайце, што можаце рыхтаваць калектыў аднадумцаў»[3].

За ўсе гады ў кансэрваторыі Яўген Глебаў падрыхтаваў больш за 40 вучняў. Вядомыя ягоныя вучні — Леанід Захлеўны, Ядзьвіга Паплаўская, Васіль Раінчык, Эдуард Ханок, Вячаслаў Кузьняцоў, Уладзімер Кандрусевіч, Дзьмітры Далгаеў.

З успамінаў пра Глебава як пра пэдагога[3]:


« Да ўсіх ён адносіўся аднолькава, нікога не вылучаў, але яму было вельмі прыемна, калі чалавек стараўся набываць веды, сур’ёзна ставіўся да абранай працы. »

З 1977 году — сябра КПСС. Подле ўспамінаў Васіля Быкава, Глебаў, у сувязі з нацягнутымі адносінамі з уладай, уступаць у партыю не імкнуўся і доўга працівіўся, але потым усё ж падаў заяву. Як пісаў Быкаў у сваіх мэмуарах, Глебаў на парткамісіі ня змог нават адказаць на пытаньне, у якім годзе адбыўся кастрычніцкі пераварот[4].

Сябра кіраваньня Саюзу савецкіх супольнасьцяў сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі краінамі.

Акадэмік Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры з 1994 году.

Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларускай ССР.

З 1996 году моцна хварэў. Перанёс інсульт. У апошні год свайго жыцьця асьлеп. Два разы ішоў на апэрацыю. Жонка вазіла яго ў Польшчу, але безвынікова.

Памёр 12 студзеня 2000 году ў Менску. Пахаваны на Ўсходніх могілках.

Подле матчынай лініі Глебаў паходзіць з шляхецкага роду Сокал-Чарнілоўскіх. Прозьвішча было згублена, бо ішло па матчынай лініі. Па бацькаўскай лініі Глебаў зь сям’і сьвятароў. Бацька ў музыцы быў адораным чалавекам: умеў граць на вялікай колькасьці інструмэнтаў, меў добры слых. Калі Яўген Глебаў быў яшчэ дзіцем, бацька пакінуў сям’ю. Спрабаваў вярнуцца, але маці Яўгена адмовілася прыняць яго назад. Таму Яўгена выхоўвалі бабуля, Клаўдзія Сьцяпанаўна, і маці Раіса Хведараўна. Усе ягоныя родныя былі чыгуначнікамі. Маці была інжынэрам па нармаваньні працы на Рослаўскім вагона-рамонтным заводзе. Дзядзька, Хведар Хведаравіч — галоўным мэханікам гэтага заводу, дзед, Хведар Сьцяпанавіч, быў машыністам лякаматыву.

Кампазытарская фільмаграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. 1960 — Першыя выпрабаваньні
  2. 1962 — Маленькія летуценьнікі (кінаальманах) (навэлы «Памылка», «Юлькін дзень»)
  3. 1962 — Мост (кароткамэтражны)
  4. 1963 — Трэцяя ракета
  5. 1964 — Песьня і вяла, і грэла (тэлестужка)
  6. 1965 — Каханая
  7. 1966 — Саша-Сашанька
  8. 1966 — Я родам зь дзяцінства
  9. 1966 — Астатнія сямнаццаць (дакумэнтальны)
  10. 1967 — Запомнім гэты дзень
  11. 1968 — Страказіныя крылы (кароткамэтражны)
  12. 1968 — Пакараны ў 41-м (дакумэнтальны)
  13. 1969 — Чырвоны агітатар Трафім Глушкоў
  14. 1969 — Родам адгэтуль (кароткамэтражны)
  15. 1971 — Вясновая казка
  16. 1972 — Пасьля кірмашу
  17. 1974 — Апошняе лета дзяцінства
  18. 1976 — Вянок санэтаў
  19. 1977 — Тры вясёлыя зьмены
  20. 1978 — Дудка-весялушка (анімацыйны)
  21. 1978 — Леташняя кадрыля
  22. 1979 — Дзікае паляваньне караля Стаха
  23. 1979 — Звон сыходзячага лета
  24. 1980 — Амністыя
  25. 1980 — Несьцерка (анімацыйны)
  26. 1982 — Куды зьнік Месяц? (анімацыйны)
  27. 1982 — Асабісты рахунак
  28. 1983 — Дзед і журавель (анімацыйны)
  29. 1983 — А таксама цырк (дакумэнтальны)
  30. 1984 — Агледзіны (кароткамэтражны)
  31. 1985 — Цётка Маруся
  32. 1986 — І мы перавернем Расею!.. Ульянаў (дакумэнтальны)
  33. 1987 — Спадчыньнікі Макара Маркаўца (дакумэнтальны)
  34. 1987 — Ладзьдзя роспачы (анімацыйны)
  35. 1991 — Хэпі энд (раманс «Начны дыліжанс» на вершы Ўладзімера Арлова)
  36. 2000 — Войска выратаваньня.
  • Музычная школа № 10 у Менску носіць імя Яўгена Глебава.
  • У 2014 годзе было прынятае рашэньне аб наданьні новай вуліцы ў Менску імя Яўгена Глебава[7].
  • Глебаў Я.А. Музыкой освещать жизнь // Вечерний Минск. — 1973.
  • Глебаў Я.А. Музыка, музыка, музыка… // Вечерний Минск. — 1975.
  • Глебаў Я.А. Готовить себя к открытиям // Вечерний Минск. — 1976.
  • Глебаў Я.А. Прэм'ера ў Хельсінкі // Голас Радзімы. — 1977.
  • Глебаў Я.А. Мовай музыкі // Менская праўда. — 1980.
  • Глебаў Я.А. Эта нелегкая серьёзная музыка // Вечерний Минск. — 1981.
  • Глебаў Я.А. Галоўная падзея // Літаратура і мастацтва. — 1981.
  • Глебаў Я.А. Мелодыі мяне перапаўняюць… // Магілёўская праўда. — 1982.
  • Глебаў Я.А. Дарогамі «Маленькага прынца» // Звязда. — 1982.
  • Глебаў Я.А. Адказваць за жыцце на зямлі // Голас Радзімы. — 1982.
  • Глебаў Я.А. Тут музыка бярэ ўзлёт // Мастацтва Беларусі. — 1983.
  • Глебаў Я.А. Музыка, святая, как хлеб // Железнодорожник Белоруссии. — 1983.
  • Глебаў Я.А. Отвечать за жизнь на земле // Голос Родины. — 1983.
  • Глебаў Я.А. Аддаваць усе намаганні // Літаратура і мастацтва. — 1985.
  • Глебаў Я.А. Прощаясь с сочинением // Советская культура. — 1987.
  • Глебаў Я.А. Спроба быць шчаслівым // Літаратура і мастацтва. — 1988.
  • Глебаў Я.А. «У каждого человека своё понятие о счастье» // Республика. — 1993.

  • Ауэрбах Л. Белорусские композиторы: Е. Глебов, С. Кортес, Д. Смольский, И. Лученок. — Москва: Советский композитор, 1978.
  • Мухаринская Л. С. Евгений Глебов. — Москва: Советский компрозитор, 1959.
  • Немцова, С. Н. «Мастер и Маргарита» Е. Глебова: к вопросу жанровой специ­фики / С. Н. Немцова // Музычная культура Беларусі: Гістарычны шлях. Кантакты. Матэрыялы Х навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай (1906—1987) / Склад. Назіна І. Дз. — Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2002. — С. 85—89.
  • Немцова, С. Н. «Мастер и Маргарита» Е. Глебова: к проблеме межжанровых взаимодействий / С. Н. Немцова // Личность и музыка: Материалы 3-й Международной научно-практической конференции. — Минск: Адукацыя і выхаванне, 2002. — С. 304—308.
  • Нямцова, С. М. Яўген Глебаў: Штрыхі да біяграфіі / С. М. Нямцова // Роднае слова. — 2004. — № 5. — С. 63—64.
  • Нямцова, С. М. Тэатральная творчасць Яўгена Глебава: Балет «Выбранніца» / С. М. Нямцова // Роднае слова. — 2004. — № 7. — С. 83—85.
  • Нямцова, С. М. Тэатральная творчасць Яўгена Глебава: Балет «Маленькі прынц» / С. М. Нямцова // Роднае слова. — 2004. — № 9. — С. 81—83.
  • Нямцова, С. М. Тэатральная творчасць Яўгена Глебава: Опера «Майстар і Маргарыта» / С. М. Нямцова // Роднае слова. — 2005. — № 11. — С. 87—90.
  • Нямцова, С. М. Тэатральная творчасць Яўгена Глебава: Балет «Тыль Уленшпігель»/ С. М. Нямцова // Роднае слова. — 2005. — № 3. — С. 85—88.
  • Немцова, С. Н. Театраль­ность как категория ху­дожественного мышле­ния Е. Глебова / С. Н. Немцова // Весці Беларускай дзяржаўнай музыкі. — 2005. — № 7. — С. 9—15.
  • Немцова, С. Н. Музыка «третьего пласта» в му­зыкально-театральных жанрах Е. Глебова / С. Н. Немцова // Жан­рово-стилевые процессы в музыкальном искус­стве XVIII—XX веков: научн. тр. Белорусской государственной акаде­мии музыки / сост.: Т. А. Щербакова. — Минск: УО «Белорус­ская государственная академия музыки», 2006. — Вып. 13. — Серия 6: Во­просы современного му­зыкознания в исследова­ниях молодых учёных. — С. 103—115.
  • Немцова, С. Н. Музы­кальный театр Е. Гле­бова в свете проблем межжанровых взаимо­действий: автореферат диссертации … канди­дата искусствоведения: 17.00.02 / Немцова С. Н.; Белорусская государст­венная академия му­зыки. — Минск, 2007. — 20 с.
  • Немцова, С. Н. Музыкальный театр Е.Глебова: к проблеме художественной индивидуальности / С. Н. Немцова // Пытанні музычнай культуры Беларусі і свету ў сучасных даследваннях: навук.пр./ Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі; склад. Т. Л. Бярковіч. — Мінск, 2007. — Вып. 15. Серыя 1: Беларуская музычная культура. — С. 61—69.
  • Немцова С. Н. Семантическое поле музыкально-театральных сочинений Е.Глебова // Беларуская музыка ў люстэрку навуковых даследаванняў: матэрыялы навуковай канферэнцыі «Шэсць стагоддзяў беларускай музыкі» (Нясвіж, 16 мая 2008 г.). — Нясвіж: МАУП «Нясвіжская узбуйненная друкарня імя С. Буднага», 2008. — С. 95—105.
  • Немцова, С. Н. Формирование художественной индивидуальности Е. Глебова / С. Н. Немцова // Музычная культура Беларусі: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы навуковай канферэнцыі, г. Мір, 31 мая 2008 года / [складальнік В. У. Дадзіёмава] ― [Б. м, друк] 2008. ― С. 106―115.
  • Немцова, С. Н. Христианский мифокод в музыкально-театральном творчестве Е.Глебова / С. Н. Немцова // V-е Свято-Михайловские чтения. Материалы международной конференции

  • «Православие и современность». — Мінск, 2008. — С. 25—35.
  • Немцова, С. Н. Концепт Зло в творчестве Е. Глебова / С. Н. Немцова // Музычная культура Беларусі на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў: матэрыялы навуковай канферэнцыі (Нясвіж, 15 мая 2009 г.). — Мінск, 2009. — С. 133—140.
  • Немцова, С. Н. Поэтиче­ские константы балет­ных сочинений Е. Глебова / С. Н. Немцова // Музычная культура Беларусі: знаходкі і адкрыцці: матэрыялы Мірскіх навуковых чытанняў (Мір, 30 мая 2009 г.). — Мір, 2009. — С. 81—88
  • Немцова, С. Н. Общность драматургических принципов балетного и симфонических жанров в творчестве Е. Глебова / С. Н. Немцова // Музычныя скарбы беларускай зямлі: да 15-годдзя музычна-гістарычнага праекта Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі. — Нясвіж, 2010. — С. 138—144.
  • Немцова, С. Н. Духовно-нравственный императив балетов Е. А. Глебова в профессиональной подготовке учителя музыки / С. Н. Немцова // Совершенствование эстетического образования в XXI веке: материалы Международного научно-практического семинара, г. Минск, 22 декабря 2010 г. / [редколлегия: Т. С. Богданова (ответственный редактор) и др.] ― С. 82—85.
  • Немцова, С. Н. Штрихи к портрету/ С. Н. Немцова // Евгений Глебов. Судьбы серебряные струны: Воспоминания, интервью, посвящения, эссе. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 2010. — С. 153—159.
  • Немцова, С.Н Семантические константы музыкально-театральных сочинений Е. Глебова / С. Н. Немцова // Мова і культура: навуковий журнал. — К.: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2010. — Вип. 13 — Т. IV (140). — С. 42—49.
  • Немцова-Амбарян, С. Н. «Мастер и Маргарита» М.Булгакова и особенности либретто одноименной оперы Е. А. Глебова / С. Н. Немцова-Амбарян //Мова і культура: навуковий журнал. — К.: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2011. — Вип. 14. — Т. VII (153) — С. 294—300.
  • Немцова-Амбарян, С. Н. Музыкальный гипертекст сквозь призму художественной индивидуальности (на примере композиторского творчества Е. А. Глебова) / С. Н. Немцова-Амбарян // Жанры и типы текста в научном и медийном дискурсе: межвуз. сб. науч. тр. — Вып. 10. — Орёл: ОГИИК, 2012. — С. 206—214.
  • Немцова-Амбарян С. Н. Преломление образов-символов поэзии Я. Купалы в музыкально-театральном творчестве Е. Глебова / С. Н. Немцова-Амбарян // Мова і культура: навуковий журнал. — К.: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2012. — Вип. 15 — Т. III (157) — С. 350—356.
  • Немцова-Амбарян С. Н. Творчество Е. А. Глебова в зеркале отечественного музыкознания // С. Н. Немцова-Амбарян // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — Вып. 22. — 2013.
  • Журавлёв Д. Н. Союз композиторов БССР. Краткий биобиблиографический справочник. — Мінск: Беларусь, 1978.
  • Мдзівані Т. Г., Сергіенка Р. І. Беларускія кампазітары. — Мінск: Беларусь, 1997.
  • Падліпская З. Святло праўды Яўгена Глебава: Інтэрв’ю з Ларысай Глебавай // Роднае слова : журнал. — Мінск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2009. — № 9.
  • Ягорава В. «Як я доўга цябе чакаў…» // Культура : газета. — Мінск: Культура і мастацтва, 2008. — № 42.
  • Ракава А. Я. Яўгеній Глебаў: Старонкі творчасці. — Мінск, 1971.
  • Евгений Глебов. Судьбы серебряные струны: Воспоминания, интервью, посвящения, эссе. Сост. Л. В. Глебовой. Мінск: Мастацкая літаратура, 2010. — 351 с — 1000 экз. — ISBN 978-985-02-1152-1
  1. ^ Hlebaŭ, Jaŭhen Aljaksandravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б Падліпская З. Святло праўды Яўгена Глебава: Інтэрв'ю з Ларысай Глебавай // Роднае слова : журнал. — Минск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2009. — № 9. — С. 92.
  3. ^ а б Падліпская З. Святло праўды Яўгена Глебава: Інтэрв'ю з Ларысай Глебавай // Роднае слова : журнал. — Минск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2009. — № 9. — С. 96.
  4. ^ Васіль Быкаў Доўгая дарога дадому. — Менск: ГА БТ «Кніга», 2003. — С. 259. — 366 с.
  5. ^ Глебаў у энцыкляпэдыі музыкі (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 1999 года № 765 «О награждении Е. А. Глебова орденом Франциска Скорины» (Собрание декретов, указов Президента и Постановлений Правительства Республики Беларусь, 1999 г., № 36, 1068). (рас.)
  7. ^ В Минске трем новым улицам присвоены наименования (рас.). minsk.gov.by (17 кастрычніка 2014 году). Праверана 19 кастрычніка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]