Герб Малдаўскай ССР
Выгляд
| Герб Малдаўскай ССР | |
| Апісаньне | |
|---|---|
| Зацьверджаны | 28 верасьня 1940 |
Герб Малда́ўскай ССР — дзяржаўны сымбаль Малдаўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб МССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюзу. Паводле 167-га артыкулу Канстытуцыі Малдаўскай ССР, прынятай 15 красавіка 1978 году:
Дзяржаўны герб Малдаўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой малюнак сярпа і молата ў прамянях Сонца і ў апраўленьні каласоў і катахаў кукурузы з гірляндай з гронкаў вінаграду і плёну, з надпісамі на чырвонай стужцы: унізе «РССМ», на правым боку на расейскай мове «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!», на левай — на малдаўскай мове «Пролетарь дин тоате цэриле, уници-вэ!» У верхняй частцы гербу — пяціканцовая зорка.