Герб Грузінскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб Грузінскай ССР

Герб Грузінскай ССР — рэспубліканскі сымбаль Грузінскай ССР. Зацьверджаны 28 лютага 1922 году дэкрэтам Рэўкаму ССР Грузіі.

Дзяржаўны герб Грузінскай ССР складаецца з круглага чырвонага поля, у верхняй частцы якога намаляваная сьвятлівая пяціканцовая зорка зь якой распасьціраюцца па ўсім полі прамянямі. Унізе — сьнежны хрыбет блакітнага колеру. На правым боку — залатыя каласы і на левай — залатыя лозы зь вінаграднымі гронкамі. Канцы каласоў і лоз пераплеценыя паміж сабой у падставы хрыбта ў ніжняй частцы поля. Вялікую частку сярэдзіны займае малюнак залатога сярпа і молата, якія ўпіраюцца ў сьвятлівую зорку, унізе — у вяршыню хрыбта, а па баках — у каласы і лозы. Вакол поля зьмешчаны надпіс на грузінскай, абхаскай і расейскай мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!». Герб абрамлены вакол узорам з арнамэнтаў у грузінскім стылі.

Герб быў адменены 11 сьнежня 1990 году.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]