Герб Азэрбайджанскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Герб Азэрбайджанскай ССР — дзяржаўны сымбаль Азэрбайджанскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Азэрбайджанскай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюзу. Быў прыняты ў 1937 годзе. Аўтарам гербу зьяўляецца мастак-графік Рубэн Шхіян.

Дзяржаўны герб Азэрбайджанскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой малюнак сярпа і молата, нафтавай вышкі на фоне ўзыходзячага сонцу, апраўленых вянком з бавоўны і каласоў, з надпісам на азэрбайджанскай і расейскай мовах: «Азэрбайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка», «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» У верхняй частцы герба — пяціканцовая зорка.

У 1992 годзе быў заменены на сучасны герб Азэрбайджану.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Герб Азэрбайджанскай ССРсховішча мультымэдыйных матэрыялаў