Герб Латвійскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

Герб Латві́йскай ССР — дзяржаўны сымбаль Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Грунтуецца на гербе СССР. Ён уяўляе сабой малюнак сярпа і молата ў прамянях узыходзячага сонцу і ў апраўленьні каласоў; у верхняй частцы гербу — пяціканцовая зорка; у ніжняй частцы — мора і на стужцы, якая ўвінае каласы, надпісы: на латыскай мове — у цэнтры — «Latvijas PSR» і па баках — «Visu zemju proletārieši, savienojieties!» і на расейскай мове — «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!»

Герб Латвійскай ССР быў прыняты 25 жніўня 1940 году ўрадам Латвійскай ССР, заменены ў 1990 годзе на цяперашні герб Латвіі, які быў першапачаткова прыняты ў 1918 годзе.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]