Герб Таджыцкай ССР
Выгляд
| Герб Таджыцкай ССР | |
| Апісаньне | |
|---|---|
| Зацьверджаны | 28 верасьня 1940 |
Герб Таджы́цкай ССР — дзяржаўны сымбаль Таджыцкай ССР. 20 траўня 1937 году Прэзідыюм ЦВК Саветаў Таджыцкай ССР прыняў пастанову «Аб Дзяржаўных гербе й сьцягу Таджыцкай ССР». Гэтай пастановай быў канчаткова зацьверджаны толькі сьцяг, а герб рэкамендавана зьмяніць. У 1938 годзе ў абрэвіятуры на сьцягу й у гербе «Ç» ад слова «Çumhurijat» была заменена літарай «R» ад слова «Respublika». 28 верасьня 1940 году Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету Таджыцкай ССР выдаў указ, у якім было зьменена напісаньне тэкстаў надпісаў на сьцягу й гербе з лацінізаванага альфабэту на новы кірылічны альфабэт.