Герб Узбэцкай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Узбэцкай ССР

Герб Узбэцкай ССР — дзяржаўны сымбаль Узбэцкай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Узбэцкай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюзу. Першы варыянт гербу быў прыняты 14 лютага 1937 году ўрадам Узбэцкай ССР.

У артыкуле 178 Канстытуцыі Ўзбэцкай ССР было сказанае:

Дзяржаўны герб Узбэцкай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой малюнак у прамянях сонца сярпа і молата, акружаных вянком, якія складаюцца справа з каласоў пшаніцы і злева − з галінак бавоўніка з колерамі і расчыненымі скрыначкамі бавоўны; у верхняй частцы гербу знаходзіцца пяціканцовая зорка; унізе намаляваная частка зямнога шару. На стужцы вянка надпісы: зьлева − на ўзбэскай, справа − на расейскай мовах «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» Унізе на банце стужкі надпіс «УзССР».

Герб зьяўляўся дзяржаўным сымбалям Узбэкістану да прыняцьця ў 1992 годзе сучаснага гербу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]