Гезгальская ГЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гезгальская ГЭС

Гезгальская ГЭСмалая гідраэлектрастанцыя ў Гарадзенскай вобласьці, разьмешчаная на рацэ Моўчадзь. Вызначаная магутнасьць 620 кВт. Штогадовая выпрацоўка электраэнэргіі ~50 млн.кВт/гадзін, што дастаткова для забесьпячэньня электраэнэргіяй пасёлка з насельніствам 2 тыс. чалавек.

Гезгальская ГЭС працуе на абсталяваньні ўстаноўленным у 1950-я гг. Да 1999 эксплюатацыяй ГЭС займаліся супрацоўнікі мясцовых электрычных сетак, яны выконвалі дробныя рамонты, якія не патрабавалі спэцыяльных ведаў. Бягучыя і капітальныя рамонты абсталяваньня не рабіліся. Адсутнасьць тэхнічнай дакумэнтацыі і спэцыяльных ведаў, неведаньне правілаў эксплюатацыі гідраэнэргетычных збудаваньняў прычынілася да частковага размыву рысбермы на Гезгальскай ГЭС, бо пропуск паводкаў ажыцьцяўляўся толькі двумя затворамі з шасьці.

Пры рэканструкцыі Гезгальскай ГЭС было пачышчана вадасховішча, прыбраныя зарасьнікі і добраўпарадкаваная прылеглая тэрыторыя, месца стала прывабным для летняга адпачынку, палепшылася экалягічная сытуацыя, ловіцца стронга. На Гезгальскім вадасховішчы для нармальнай працы ГЭС, кожны дзень пасьля 14:00, цалкам перекрываюць сток ракі каб назапашваць ваду, таму рака ніжэй Гезгальскай плаціны ў гэты час моцна мялее.