Перайсьці да зьместу

Лахазьвінская ГЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лахазьвінская ГЭСмалая гідраэлектрастанцыя ў Берасьцейскай вобласьці, разьмешчаная на рацэ Лахазва і возеры Гаць (фактычна вадасховішча створанае ў 1934 годзе). Вызначаная магутнасьць 100 кВт, працавала ў 1950—1965 гг., затым закінутая. Адноўленая ў 1995 годзе, работы выконвала ТАА «Малая энэргетыка».