Рачунская ГЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Рачунская ГЭСмалая гідраэлектрастанцыя. Разьмешчана на рацэ Ашмянка (36 км ад вусьця), за 13 км на паўночны захад ад горада Смаргонь, каля вёскі Рачуны. Уведзена ў эксплюатацыю ў 1959 годзе. Перапыніла выпрацоўку электраэнэргіі ў пач. 1970-х гг. і была закінута. Раканструявана і зноў уведзена ў эксплюатацыю 5 лютага 2001 г. Вызначаная магутнасьць 300 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнэргii ~1,5 млн кВт*гадзiн. Вадасховішча выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі.

Рэканструкцыя пачалася ў 1999 годзе, былі адрэмантаваныя турбіны і напраўляўючыя апараты, цалкам разабрана абсталяваньне і заменены з'амартызаваныя часткі. Усталяваныя новыя генэратары. Работы выконвала НВТАА «Малая энэргетыка» і «Горадняэнэрга». Уведезена ў эксплюатацыю 5.2.2001 г. з вызначанай магутнасьцю 200 кВт. У 2004 дадаткова ўсталяваная турбіна вытворчасьці «Прамышлены саюз-Энэргія» тыпу ГЭУ-100 (вызначанай магутнасьцю 100 кВт).