Гезгальскае вадасховішча
Выгляд
Ге́згальскае вадасхо́вішча — вадасховішча ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскае вобласьці Беларусі. Плошча 1,22 км². Найбольшая глыбіня 4,5 м. Даўжыня 2,5 км. Найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб’ём вады 1,22 млн м³. Плошча вадазбору 1120 км². На рацэ Маўчадцы (за 9 км ад вусьця), за 14 км на поўнач ад Зьдзецелу, каля вёскі Гезгалы. Створанае ў 1959 годзе дзеля задавальненьня энэргетычных патрэбаў і рыбагадоўлі. Правы бераг вышынёй 2,5—3 м, парослы хваёвым лесам, левы пад лугам. Мае 9 выспаў агульнай плошчай 0,1 км².