ГЭС Нёмнава
Выгляд
ГЭС «Нёмнава» (Нёмнаўская ГЭС) — малая гідраэлектрастанцыя на Аўгустоўскім канале, на шлюзе-рэгулятары «Куркуль». Будаўніцтва пачалося ў 2003 годзе. Вызначаная магутнасьць 250 кВт. Штогадовая выпрацоўка электраэнэргіі ~1,2 млн кВт/гадзін, што дастаткова, каб забясьпечыць патрэбы турыстычных аб’ектаў Аўгустоўскага каналу, якія плянуецца пабудаваць, і г.п. Сапоцкін. На Нёмнаўскай ГЭС усталяваная пакуль адзіная ў Беларусі модульная гарызантальная гідраэнэргетычная ўстаноўка. Тэрмін акупнасьці 11 гадоў.