Навасёлкаўская ГЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Навасёлкаўская ГЭСмалая гідраэлектрастанцыя ў Гарадзенскай вобласьці, разьмешчаная на рацэ Моўчадзі. Вызначаная магутнасьць 200 кВт. Адноўленая (2002). Работы выконвалі РУП «Гроднаэнерга» і ТАА «Малая энэргетыка».

Абсталяваньне зьмяшанае, старыя турбіны (1950-я) і новыя генэратары.

Для пераводу Навасёлкаўскай ГЭС у аўтаматызаваны рэжым неабходна замяніць кандэнсатарныя батарэі з намінальным напружаньнем 400 В на 630 В, усталяваць АВР і зьмяніць састарэўшыя масленыя выключальнікі вакуўмнымі на РП-10 кВ «Навасёлкі», да якога падключана ГЭС, каб абараніць ад пашкоджаньняў генэратары і турбіны пры зьнікненьні напружаньня на ГЭС і неспрацоўванні абечкаў накіравальнага апарата, неабходна прадугледзець неадкладнае аўтаматычнае закрыцьцё шахтаў турбін затворамі, вырабіць і ўсталяваць аўтаматычныя тормазы для спыненьня генэратараў у аварыйных рэжымах, усталяваць датчыкі ціску на сьмецьцеўтрымальных сетках, для контролю іх забруджваньня, усталяваць датчыкі ўзроўню вады, кантролю нагрэву кантактных злучэньняў на аўтаматах і кантактарах уводаў, кантролю нагрэву падшыпнікаў генэратараў, кантролю біцьця валаў генэратараў і турбін. Падобныя патрэбы склалася і на іншых ГЭС у Беларусі.