Лепельская ГЭС
Лепельская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя Беларусі. Разьмешчаная на рацэ Ула. Уведзеная ў эксплюатацыю ў 1958 годзе. Перапыніла выпрацоўку электраэнэргіі ў пачатку 1970-х гг. і была закінутая. Рэканструяваная і ізноў уведзеная ў эксплюатацыю 18 кастрычніка 2003 г. Магутнасьць 320 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнэргіі каля 2 млн кВт·г, што забясьпечвае палову запатрабавання ў электраэнэргіі горада Лепеля.
Будаўніцтва пачалося ў 1958, у загачанай плацінай р. Уле ўзровень вады падняўся на 3,5 мэтра і ўтварыў Лепельскае вадасховішча максымальнай глыбінёй 33,7 мэтра. Рэканструкцыя пачалася ў 2001 годзе, былі замененыя два генэратара магутнасьцю па 160 кВт кожны, кабэльная сыстэма і сыстэма аўтаматыкі. Дзьве шахтныя турбіны з вэртыкальным валам сыстэмы «Фрэнсіс», вытворчасьці фірмы «Фойт», усталяваныя на ГЭС у 1950-х гадах былі прызнаныя спраўнымі да эксплюатацыі. Плянаваны тэрмін службы адноўленай электрастанцыі ня менш за 25 гадоў.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000483 |