Перайсьці да зьместу

Гара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гара (неадназначнасьць), Горы (неадназначнасьць).
Гара Гевонт у польскіх Татрах

Гара́ — выпуклая форма рэльефу вышынёй болей за 300 м і вялікім нахіленьнем схілаў. У залежнасьці ад вышыні і крутасьці схілаў горы дзеляць на нізкія, сярэднія і высокая. Існуюць як горныя масівы, так і адзінкавыя горы. Горныя масівы разам з прылягаючымі падгор’ямі ўтвараюць горныя ланцугі. Некалькі горных ланцугоў з аднолькавым геалягічным збудаваньнем і ўтворанымі ў адзін час называюць горнай сыстэмай.

Паміж гарамі звычайна фарміруюцца даліны і катлавіны.

Тэктоніка і вульканізм

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гораўтварэньне можа быць абумоўлена шматлікімі прычынымі, але асноўная зьвязана з тэктанічнымі рухамі. Субдукцыя акіянічнай пліты пад кантынэнтальную пліту або акіянічную ўтварае горны хрыбет, як то Анды, Скалістыя горы. Таксама могуць адбывацца сутыкненьні дзьвюх кантынэнтальных пліт і з прычыны гэтага можа ўтварыцца горны ланцуг, як то Альпы, Каўказ, Гімалаі. Зямная кара патаўшчаецца разломамі і складкамі, якія праяўляюцца на ўсіх узроўнях.

Наяўнасьць цеплавых анамаліяў таксама можа прывесьці да фармаваньня рэльефу шляхам вывяржэньня парод праз вульканы або за кошт зьмяненьня шчыльнасьці, і, такім чынам, плавучасьці, зямной кары ці літасфэры. Зямная кара зьяўляецца больш лёгкай за літасфэрную мантыю, што ляжыць пад ёй, таму большая частка пароды, застывае і згушчаецца, паглынаецца карою на мяжы кары і мантыі. Гэтае патаўшчэньне прыводзіць да ўздыму рэльефу і, як правіла, да лякальнага павелічэньня эрозіі. Эрозія можа таксама ўплываць на фармаваньне рэльефу празь зьмяненьне ізастазіі вучасткаў зямной кары.

Горны ланцуг таксама можа быць створаны на мяжы плітаў, якія рухаюцца ў паралельных напрамках, або якія разыходзяцца. У межах рыфтаў рэльеф утвараецца праз тэрмічны эфэкт.

У маштабах гары эрозія зьяўляецца магутным фактарам разьмеркаваньня масы. У прыватнасьці, адказам на эрозію ў выніку ізастазіі можа стаць вэртыкальны рух уверх горных парод, і, такім чынам, магчыма ўзьняцьце новых вяршыняў, калі эрозія вяршыні і эрозія даліны гэта дазваляе.

Высакагорныя схілы ўвесь зазнаюць узьдзеяньне сьнегу і марозу. З-за марозу ў горных пародах, нават цьвёрдых, могуць утварацца расколіны. Значнай эразійны сілай у гарах зьяўляюцца ледавікі, у выніку дзеяньня якіх утвараюцца разнастайныя формы рэльефу. Ледавіковай далінай называюць даліну, якая была высечана ледавіком. Пад узьдзеяньнем уласнай вагі ледавік сьлізгае, рухаецца і перадае, сваёй масай, рух і горным пародам. Рэчышча, па якім пралягае лёд, пашыраецца, маса лёду пачынае праходзіць павольней. Адломкі парод, якія ледавік нясе з сабой, утвараюць марэны. Паходжаньне парод, якія складаюць марэны, зьяўляецца прадметам дыскусіяў паміж навукоўцамі — прыхільнікі адной з тэорыяў прытрымліваюцца думкі, што гэтыя пароды ўтвараюцца на месцах у выніку ледавіковай эрозіі, прыхільнікі іншага пункту гледжаньня лічаць, што гэтыя пароды толькі пераносяцца ледавікамі. Пасьля сыходу ледавіка застаюцца толькі грабяні, часам пакрытыя лесам. З заканчэньнем апошняга ледавіковага пэрыяду ледавікі адступілі і сфармавалі ледавіковыя даліны.

Горныя масівы кантынэнтаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найвялікшыя горы кантынэнтаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]