Абэрдарскі хрыбет
| Абэрдарскі хрыбет | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| гара Сатыма (4001 м) | |
| Вышыня | 3999 м[1] н. у. м. |
| Памеры | |
| Даўжыня | 160 км |
| Геаграфія | |
| Кантынэнт | Афрыка |
| Краіна | Кенія |
| Абэрдарскі хрыбет на мапе Кеніі Абэрдарскі хрыбет | |
Абэрдарскі хрыбет (па-ангельску: Lord Aberdare Range) — горны хрыбет у Афрыцы, разьмешчаны ў цэнтры Кеніі, на поўнач ад яе сталіцы, Найробі.
Хрыбет ва ўсходняй экватарыяльнай Афрыцы доўжыцца на працягу 160 км па паўночнай частцы зямлі масаяў, паміж экватарам і 1° паўднёвай шыраты з ПнПнЗ на ПдПдУ і аддзяляецца далінай Гуазо-Ньіра ад гары Кенія на ўсходзе; сягае 4000 м вышыні.
Гара Кінангоп(en) на паўднёвым канцы горнага хрыбта дае пачатак тром рэкам: Гуазо, Ньіра, Урура (у ніжнім цячэньні — Гуазо Нярок), якая абмывае заходні схіл Абэрдарскага хрыбта і якая злучаецца на паўночным захадзе ад Кеніі з Гуазо-Ньіра і Гуазо-Амбоні, якая ўпадае ў возера Тана.
Абэрдарскі хрыбет быў адкрыты Дж. Томсанам на шляху да Кеніі, Кіліманджара і Вікторыя-Ньянца; ён перайшоў празь яго на паўночным канцы каля Лашаву і надаў яму імя.
У 1950 годзе на горным плято, утвораным хрыбтом, быў створаны Абэрдарскі нацыянальны парк(en), які функцыянуе па сёньняшні дзень.