Касьцюшка (гара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Касьцюшка
Касьцюшка
Вышыня 2228 м н. у. м.
Краіна Аўстралія
Месцазнаходжаньне На поўдні штату Новы Паўднёвы Ўэйлз
Горная сыстэма Аўстралійскія Альпы
Кантынэнт Аўстралія
Геаграфічныя каардынаты 36°27′21″ пд. ш. 148°15′48″ у. д. / 36.45583° пд. ш. 148.26333° у. д. / -36.45583; 148.26333Каардынаты: 36°27′21″ пд. ш. 148°15′48″ у. д. / 36.45583° пд. ш. 148.26333° у. д. / -36.45583; 148.26333
Першае ўзыходжаньне 1840
Павал Эдмунд Стршэлецкі
Клясычны маршрут Усходні склон (пешшу)
Касьцюшка на мапе Аўстраліі
Касьцюшка
Касьцюшка
Касьцюшка

Касьцю́шка — найвышэйшая гара Аўстраліі ў складзе Сьнежных гор.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абарыґены лічаць гару сьвятою й завуць Тар-Ган-Жыў. Цяперашнюю назву гара атрымала ў 1840 годзе, калі на яе ўзышоў польскі вандроўца й геоляг граф Павал Эдмунд Стршэлецкі. Зь яго падачы гару назвалі імем генэрала Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касьцюшкі — нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы й ЗША.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцюшка доўгі час лічылася самай высокай гарой у Аўстралійскіх Альпах. Аднак, пазьнейшыя дасьледаваньні ўсталявалі, што гара Таўнсэнд зьяўляецца найвышэйшай. З павагі да Паўла Эдмунда Стршэлецкага, улады пераназвалі Касьцюшка ў Таўнсэнд, а Таўнсэнд у Касьцюшка.
  • Менавіта тут калісьці шукалі капітана Гранта яго дзеці, з аднайменнай кнігі Жуля Вэрна.
  • Гэта адна з самых ветлых і ўладкаваных вяршыняў сьвету. На яе папросту можна падняцца, прычым літаральна з усімі выгодамі. З-за адмысловай папулярнасьці ў турыстаў, на вяршыні гары адміністрацыя была змушана пабудаваць самы высокі ў Аўстраліі, ды і, мабыць, ва ўсім сьвеце туалет.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Касьцюшка (гара)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў