Тэктоніка пліт
Тэкто́ніка пліт — цэнтральная тэорыя геалёгіі й геафізыкі, прадметам вывучэньня якой зьяўляюцца разнастайныя шырокамаштабныя працэсы ў зямной кары й у верхняй частцы мантыі Зямлі. Літасфэра, якая зьяўляецца жорсткай зьнешняй абалонкай плянэты, раздробнена на тэктанічныя пліты. Яна складаецца зь сямі ці васьмі асноўных плітаў, у залежнасьці ад таго, як яны вызначаны, і шматлікіх дробных плітаў. Тэорыя тлумачыць працэсы на паверхні Зямлі, выкліканыя канвэкцыяй мантыі ва ўнутраных верхніх зямных пластах, і апісвае рух літасфэрных пліт — так званы кантынэнтальны дрыфт — у працэсе якога ўзьнікаюць разнастайныя зьявы. Да апошніх адносяцца ўтварэньне складчатых гор (арагенэз) і акіянскіх ямінаў у выніку ціску паміж рухаючыміся плітамі. Дэфармацыя зьнешніх частак парод, якія ўтвараюць пліту, прыводзіць да другасных фэнамэнаў — вульканізму й землятрусаў, якія ў сваю чаргу выклікаюць узьнікненьне цунамі. Адноснае перасоўваньне плітаў звычайна знаходзіцца ў дыяпазоне ад нуля да 100 мм на год[1].
Асноўным пастулатам тэорыі тэктонікі пліт зьяўляецца фрагмэнтарная структура літасфэры, якая падзяляецца на сем вялікіх пліт:
- Ціхаакіянская і Антарктычная пліты,
- Паўночна- і Паўднёваамэрыканскія пліты,
- Афрыканская і Эўразійская пліты,
- Аўстралійская пліта.
Мадэль, заснаваная на канцэпцыі дрэйфу кантынэнтаў, была распрацаваная на працягу першых дзесяцігодзьдзяў XX стагодзьдзя. Навуковая супольнасьць прыняла такую тэорыю толькі пасьля таго, як спрэдынг быў экспэрымэнтальна зацьверджаны ў канцы 1950-х і пачатку 1960-х гадох.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Read, Herbert Harold; Watson, Janet (1975). «Introduction to Geology». New York: Halsted. — С. 13—15. — ISBN 978-0-470-71165-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дынамічная Зямля: Гісторыя тэктанічнай пліты. United States Geological Survey. (анг.)
- Разуменьне тэктонікі плітаў. United States Geological Survey. (анг.)
- Тлумачэньне тэктанічных сілаў. Tectonic Forces. (анг.)
- Мапа тэктанічных плітаў. Geography University of Colorado. (анг.)
- Тэктоніка плітаў. BBC. (анг.)