Interfax
![]() | |
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | ліпень 1989 |
Заснавальнікі | Міхаіл Камісар |
Краіна | Расея |
Разьмяшчэньне | Масква (Расея) |
Ключавыя фігуры | Міхаіл Камісар |
Галіна | інфармацыйнае агенцтва |
Прадукцыя | навіны |
«Інтэрфакс» — расейскае прыватнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае за часамі СССР у ліпені 1989 году. 10 красавіка 1994 году агенцтва стварыла падразьдзяленьне ў Беларусі, што ў 2009 годзе налічвала больш за 70 супрацоўнікаў[1].
Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У склад агенцтва ўваходзяць галіновыя службы «Інтэрфакс-АВН», «Інтэрфакс-АГІ», «Інтэрфакс-АКІ», «Інтэрфакс-АНІ», «Інтэрфакс-АФІ», «Інтэрфакс-Дылінг», «Інтэрфакс-Тэлеком». Агенцтва мае падразьдзяленьні ў 7 з 8 фэдэральных акругаў Расеі, акрамя Паўночна-Каўкаскай. Таксама мае падразьдзяленьні ў такіх краінах, як Азэрбайджан, Ангельшчына, Беларусь, ЗША, Казахстан, Кітай, Нямеччына, Польшча, Украіна.
Па паведамленьнях СМІ ад красавіка 2007 году інфармацыйная група «Interfax» набыла 90% акцыяў інфармагенцтва «Финмаркет». Па інфармацыі «Газета.Ru», кампанію пачалі рыхтаваць да продажу яшчэ ў 2006 годзе, для чаго была праведзеная ацэнка бізнэсу. Па выніках гэтай ацэнкі кошт «Финмаркет» склаў парадку 7 мільёнаў даляраў ЗША. Аднак і «Interfax», і «Финмаркет» сьцьвярджаюць, што сума пагадненьня амаль у два разы менш за гэтую лічбу.[2]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Сяргей Воляк. Нашыя калегі з аднаго зь вядучых на беларускім мэдыярынку агенцтва «Інтэрфакс» сьвяткуюць 15-гадовы юбілей // Белтэлерадыёкампанія, 10 красавіка 2009 г. Праверана 23 красавіка 2013 г.
- ^ «Газета.Ru», ««Интерфакс» по дешевке прикупил интернета», 3 красавіка 2007
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Interfax — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў