Прэвідза
| Прэвідза славац. Prievidza | |||||
| Населены пункт | |||||
Помнік Сьвятой Троіцы ў Прэвідзы | |||||
| |||||
| Краіна | Славаччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Трэнчынскі край | ||||
| Першыя згадкі | 1113 | ||||
| Дата заснаваньня | 1113 | ||||
| Места з | 1325 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 40,5 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 280 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°46′ пн. ш. 18°38′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 50 484 чал. (2009) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0 46 | ||||
| Паштовы індэкс | 971 01 | ||||
| Нумарны знак | PD | ||||
| Сайт | prievidza.sk | ||||
| Прэвідза на мапе Славаччыны Прэвідза | |||||
Прэ́відза (па-вугорску: Privigye, па-нямецку: Priwitz) — горад у заходняй Славаччыне, на рацэ Нітры ў падножжа горнага масіва Втачнік. Насельніцтва каля 51 тыс. чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прэвідза была ўпершыню згадана ў 1113 годзе ў лісьце зобарскіх бэнэдыкінцаў. У 1325 годзе стала горадам, у 1383 годзе стала вольным каралеўскім горадам. З XVI да першай трэці XVII ст. горад кантралявала сям’я Турза. У 1431—1433 была разбураная гусітамі. У 1599 годзе патрывала напад з боку туркаў. Падчас паўстаньня ў 1673 годзе Прэвідза згарэла ізноў, у пламені была згубленая частка архіва гораду. У 1678 горад разараюць куруцы князя Цёкёя. У 1709—1711 — пошасьць чумы. У 1831 — пошасьць халеры.
У 1870 годзе насельніцва складала 2719 чалавек. З канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў пачынаецца індустрыялізацыя гораду, была пабудаваная чыгунка. Узьнікае фабрыка «Карпатыя». Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў адным з цэнтраў партызанаў. Пасьля 1945 году адчыняецца шмат шахтаў і пачынаецца здабыча вугля. Пасьля сканчэньня вайны насельніцтва гораду рэзка ўзрасло з 5000 да 53 000 жыхароў. Прэвідза стаў домам для шматлікіх шахтараў і работнікаў, якія знайшлі работу ў вугальных шахтах, электрастанцыях і хімічным заводзе ў суседнім горадзе Новакі.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прэвідза складаецца з 5 раёнаў: Старэ Места, Пілы, Нэцпалы, Копаніцэ, Запатоцкага і трох былых вёскаў, аб’яднаных у раён (Градэц, Мала Легуатка і Велька Легуатка).
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ібэнбюрэн, Нямеччына
Шумпэрк, Чэхія
Люзэрна-Сэн-Джаваньні, Італія
Валева, Сэрбія
Новамаскоўск, Расея