Руслан Гелаеў
Выгляд
(Перанакіравана з «Галаеў, Руслан (Хамзат)»)
Руслан Гелаеў | |
16 красавіка 1964 — 28 лютага 2004 | |
Месца нараджэньня | вёска Камсамольскае, ЧІАССР, СССР |
---|---|
Месца сьмерці | вёска Бежта, Дагестан, Расея |
Прыналежнасьць | Ічкерыя |
Род войскаў | Польнае войска ЧРІ |
Званьне | Брыгадны генэрал |
Русла́н Гела́еў (Хамза́т Гелаеў; 16 красавіка 1964 году, вёска Камсамольскае, Урус-Мартанаўскі раён, Чачэнія — 28 лютага 2004 году, Бежта, Дагестан) — грамадзкі і вайсковы дзяяч Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя. Ваяваў у Абхазіі, прымаў удзел у Першай і Другой чачэнскай вайне. Брыгадны генэрал Ічкерыі.
Асноўныя падзеі ў жыцьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1992—1993 гадах ваяваў разам з Шамілём Басаевым у Абхазіі супраць Грузіі.
- У 1993—1994 гадах кіраваў адным з самых моцных вайсковых аддзелаў чачэнскага войска, якая ахоўвала нафтаапрацоўчыя заводы Ічкерыі.
- У 1995 годзе асабіста забіў палонных расейскіх лётчыкаў, якія бамбілі Шатой.
- 27 траўня 1995 году ваяры аддзела Р. Гелаева расстралялі ў вёсцы Харсены падпалкоўніка Ўладзімера Зраднага й старэйшага лейтэнанта Юрыя Галкіна.
- У 1995—1996 гадах кіраваў паўднёва-заходнімі фронтам войскаў Ічкерыі.
- 14 сьнежня 1995 году ўчыніў напад на Ўрус-Мартан.
- Люты — сакавік 1996 году ўдзельнічаў у абароне Бамуту.
- У сакавіку 1996 году ўчыніў напад на Грозны, які цягнуўся тры дні.
- Вясной-летам 1996 году ваяваў на захадзе Ічкерыі.
- Пасьля заканчэньня Першай расейска-чачэнскай вайны паехаў у Мэку ў якасьці паломніка, дзе зьмяніў імя Руслан на Хамзат.
- Пры падтрымцы Салмана Радуева стварыў грамаду «Рух народных сілаў».
- З красавіка 1997 году намесьнік прэм’ер-міністра Ічкерыі.
- Са студзеня 1998 году міністар абароны Ічкерыі.
- 14 чэрвеня 1999 году ўзначаліў унутранае войска Ічкерыі (шарыяцкае войска).
- 28 ліпеня 1999 году прызначаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра, адказваў за вайсковыя пытаньні ва ўрадзе Ічкерыі.
- Пасьля пачатку Другой расейска-чачэнскай вайны прызначаны кіраўніком паўночна-заходнім кірункам абароны Ічкерыі, потым паўднёва-заходняй часткай абароны места Грозны, а потым стаў начальнікам абароны ўсяго места Грозны.
- У сакавіку 2000 году ваяваў у вёсцы Камсамольскае.
- У канцы 2000 году пайшлі чуткі, што Р. Гелаеў шукае спосабу пераходу на расейскі бок.
- З канца 2000 году знаходзіўся ў Грузію, дзе ў 2001 годзе ваяваў на баку Грузіі супраць Абхазіі.
- У верасьні 2002 году пад ціскам Расеі Грузія прымусіла Гелаева і разам зь ім іншых чачэнскіх ваяроў пакінуць Грузію. Яны ўварваліся на тэрыторыю Расеі праз Інгушэтыю.
- Зь верасьня 2002 году па люты 2004 году знаходзіўся на поўдні Ічкерыі.
- 28 лютага 2004 году быў забіты расейскімі памежнікамі пры спробе перайсьці ў Грузію.
Адукацыя й сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Закончыў тры клясы вясковае школы. Меў тры судзімасьці. Жаніўся з расейкай Ларысай Губкінай. Ад яе меў сына Рустама, які загінуў у Сырыі ў 2012 годзе.