Віталь Ліхцін
| Віталь Ліхцін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 ліпеня 1995[1] (31 год) | |
| Рост | 181 см[3] | |
| Вага | 74 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Славія Мазыр | |
| Нумар | 30 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016 | Тарпэда Менск | 5 (0) |
| 2016 | Ашмяны-БДУФК | 7 (0) |
| 2017—2018 | Асіпавічы | 36 (4) |
| 2018—2019 | Спадарожнік | 39 (3) |
| 2020—2021 | Крумкачы | 41 (1) |
| 2022—2023 | Смаргонь | 30 (5) |
| 2023 | Жодзін-Паўднёвы | 15 (0) |
| 2024 | Слуцак | 0 (0) |
| 2024—2025 | Смаргонь | 25 (1) |
| 2025— | Славія Мазыр | 22 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Віта́ль Лі́хцін (нар. 30 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». На пачатку 2016 году прыяднаўся да сталічнага «Тарпэда», у складзе якога дэбютаваў 16 красавіка 2016 году ў матчы Першай лігі супраць «Смалявічаў-СТІ». У жніўні таго ж году перабраўся да складу «Ашмяны»-БДУФК, які таксама спаборнічаў на той час у Першай лізе. Згуляў за клюб у сямі матчах да сканчэньня сэзону. Сэзон 2017 году правёў у складзе клюбу «Асіпавічы», дзе быў гульцом асноўнага складу. Свой першы гол у прафэсійным статусе забіў 7 кастрычніка 2017 году ў браму «Смаргоні». Паводле вынікаў сэзону каманда страціла месца ў другім дывізіёне, але гулец працягнуў свае выступы за «Асіпавічы». Улетку 2018 году далучыўся да другалігавага «Спадарожніка», зь якім прасунуўся ў Першую лігу. Рэчыцкім клюбе таксама замацаваўся ў першай адзінаццатцы.
У лютым 2020 году футбаліст перайшоў у «Крумкачы»[4]. Дэбютаваў за клюб 18 красавіка 2018 году ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта». Футбаліст адразу ж стаў адным з ключавых гульцоў каманды. Дэбютны гол за менчукоў забіў 12 верасьня 2020 году ў матчы супраць гомельскага «Лякаматыва». Паводле выніку сэзону футбаліст разам з клюбам стаў бронзавым прызэрам Першай лігі. У пераходных матчах паводле сумы сустрэчаў мацнейшым апынуўся «Слуцак», які захаваў сваё месца ў элітным дывізіёне. У сьнежні 2020 года футбаліст працягнуў супрацу з клюбам[5], аднак паўабаронца страціў месца ў асноўнай камандзе. Як і годам раней каманда зноў здабыла бронзавыя мэдалі, але ў пераходных матчах саступіла «Славіі». У сьнежні 2021 году футбаліст пакінуў клюб[6].
У сакавіку 2022 году прыяднаўся да «Смаргоні»[7], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. Поруч з камандай здабыў срэбраныя мэдалі Першай лігі. На пачатку 2023 году рыхтаваўся з смаргонцамі да новага сэзону. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 19 сакавіка 2023 году ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны». Падчас гульні не рэалізаваў пэнальці. Паўабаронца страціў месца ў складзе ды зьяўляўся на полі толькі эпізадычна. У жніўні 2023 году прыяднаўся да першалігавага «Жодзіна-Паўднёвага»[8], дзе замацаваўся ў складзе. Па заканчэньні кантракту зышоў з клюбу. У студзені 2024 году футбаліст праходзіў прагляд у «Слуцку»[9]. Неўзабаве футбаліст афіцыйна далучыўся да слуцкага клюбу[10]. У сакавіку 2024 году гулец скасаваў кантракт з «Слуцкам», за які гэтак і не дэбютаваў. Неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[11], дзе стаў гульцом асноўнага складу і капітанам каманды. У красавіку 2025 году стаў футбалістам «Славіі»[12].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Славія»:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/vitali_likhtin/
- ↑ https://www.transfermarkt.com/vitaliy-likhtin/profil/spieler/730960
- 1 2 https://fcslavia.by/ru/player/lihtin
- ↑ Лихтин стал игроком НФК (рас.) Football.by.
- ↑ «Крумкачы» подписали новые контракты с Лихтиным и Яцкевичем (рас.) Football.by.
- ↑ Виталий Лихтин покинул «Крумкачы» (рас.) Football.by.
- ↑ Виталий Лихтин и Дмитрий Тамело подписали контракты со «Сморгонью» (рас.) Football.by.
- ↑ Лихтин перешел в «Жодино-Южное» (рас.) Football.by.
- ↑ Лихтин находится в расположении «Слуцка» (рас.) Bel.Football.
- ↑ Виталий Лихтин игрок СФК «Слуцк» (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Слуцак».
- ↑ [https://football.by/news/185477 «Сморгонь» вернула еще одиного «бывшего» (рас.) Football.by.
- ↑ Виталий Лихтин стал игроком "Славии" (рас.). Прессбол (2025-04-02). Праверана 2025-04-21 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Ашмяны»-БДУФК
- Футбалісты клюбу «Асіпавічы»
- Футбалісты клюбу «Спадарожнік» Рэчыца
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Жодзін-Паўднёвы»
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Беларускія футбалісты