Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Запыты на перанос/Архіў/2014

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Ёсьць яшчэ адна вёска. --195.50.31.213 02:17, 25 сьнежня 2014 (FET)

Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 22:00, 25 сьнежня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Назва артыкулу павінна быць поўнай. --217.21.43.22 12:57, 16 сьнежня 2014 (FET)

Артыкул перанесены ў Народны камісарыят унутраных справаў БССР. Прапанаваная вамі капіталізацыя зьяўляецца залішняй. --Red_Winged_Duck 12:33, 24 сьнежня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Назва павінна быць 1) па-беларуску; 2) поўнай. як, напрыклад, Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў ды Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў. --217.21.43.22 20:17, 9 сьнежня 2014 (FET)

Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 12:02, 16 сьнежня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Згодна са слоўнікам Назовы жывёл 1927 пад рэд. Смоліча. --80.94.174.135 15:21, 7 сьнежня 2014 (FET)

  • Варта ўлічыць, што правапісная норма да 1933 году прадугледжвала захаваньне на пісьме безнаціскнога о ў запазычаньнях. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:51, 7 сьнежня 2014 (FET)
З улікам паходжаньня слова, а таксама з улікам папярэдняй заўвагі, мяркую, варта перанесьці ў Ацэлёт. --Red_Winged_Duck 12:11, 15 сьнежня 2014 (FET)

Артыкул перанесены ў Ацэлёт. --Red_Winged_Duck 13:21, 23 сьнежня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


--195.50.31.213 22:56, 1 сьнежня 2014 (FET)

Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 12:46, 8 сьнежня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Здаецца, жэньміньбі — калька з расейскай. --217.21.43.22 09:35, 25 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

А ці ёсьць якая крыніца ў пацьверджаньне? Мо мае сэнс перанесьці наогул у Кітайскі юань? --Red_Winged_Duck 15:03, 25 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Насамрэч радыё Свабода выкарыстоўвае тэрмін «Кітайскі юань». --217.21.43.22 15:09, 25 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Артыкул перанесены ў Кітайскі юань. --Red_Winged_Duck 14:18, 3 сьнежня 2014 (MSK)[адказаць]

Віктар Ціханаў → Віктар Ціханаў (палітык)

[рэдагаваць крыніцу]

Ёсць яшчэ легендарны савецкі хакеіст і хакейны трэнер Віктар Васільевіч Ціханаў (1930—2014) DobryBrat (гутаркі) 09:22, 24 лістапада 2014 (MSK).[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Ёсьць яшчэ возера. --81.25.47.232 18:33, 12 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Зроблена 81.25.47.232 15:56, 19 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У сувязі з пераменай падпарадкаваньня. --80.94.174.135 15:09, 9 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Артыкул перанесены ў Міхайлова (Зачысьценскі сельсавет). --Red_Winged_Duck 18:58, 16 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Няма неадназначнасьці. --217.21.43.22 16:41, 22 кастрычніка 2014 (FET)

Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 11:44, 29 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]

Абмеркаваньне. Хобіт (з рас. хоббит < анг. hobbit) -› гобіт (з анг. hobbit). Ryba g (гутаркі) 13:33, 22 кастрычніка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Згодна са слоўнікам [1] --217.21.43.64 16:53, 20 кастрычніка 2014 (FET)

1) «Працоўная група сьведама адмовілася ад асьвятленьня тых момантаў правапісу, якія не разыходзяцца ў клясычным і афіцыйным стандартах» [2]; 2) Пішуцца праз злучок складаныя прыметнікі, якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў з пачатковай часткай Усходне-, Заходне-, Паўднёва-, Паўночна-, Цэнтральна- і інш. [3]. Адпаведна, артыкул варта пакінуць пад цяперашняй назвай. --Red_Winged_Duck 11:51, 29 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]

Артыкул пакінуты пад цяперашняй назвай. --Red_Winged_Duck 12:56, 5 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У ангельскай вікі ёсьць артыкул пра раку Zadorra. Мажліва, гэта як раз яна. --195.50.31.213 03:48, 16 кастрычніка 2014 (FET)

Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 12:23, 23 кастрычніка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Абгрунтаваньне непатрэбнасьці прыназоўніка «па»: тут. Паводле ж пункту 13 БКП-2005 злучнік «й» зьяўляецца факультатыўным, таму асноўным варыянтам варта ўжываць «і». --Red_Winged_Duck 16:32, 8 кастрычніка 2014 (FET)

Супраць. «Арганізацыя» гэта не дзеяньне, а інстытут, таму «па» у яе назве патрэбнае. А то атрымаем нешта накшталт «арганізацыя бясьпекі дарожнага руху». А вось наконт ужываньня «і» ці «й» вашая аргумэнтацыя пераканаўчая. DobryBrat (гутаркі) 09:19, 10 кастрычніка 2014 (FET)
Ці можаце вы ўдакладніць аргумэнтацыю, бо я не зусім разумею. Перанакіраваньне ў любым разе застаецца, але мы маем справу з мовазнаўчай крыніцай, якая кажа пра тое, што другі варыянт больш правільны, прычым яўна гаворыць менавіта пра гэтую назву, а не пра сытуацыю агулам з тэрмінам «арганізацыя». --Red_Winged_Duck 12:26, 10 кастрычніка 2014 (FET)

Артыкул перанесены паводле крыніцы. --Red_Winged_Duck 12:30, 17 кастрычніка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


у сувязі зь перайменаваньнем кампаніі. --217.21.43.22 15:42, 8 кастрычніка 2014 (FET)

Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 12:17, 15 кастрычніка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнасьці з поўнай назвай гурту. --217.21.43.22 20:21, 26 верасьня 2014 (FET)

Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 22:13, 4 кастрычніка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Сучасная назва студыi «Universal Studios». --195.50.31.213 00:32, 24 верасьня 2014 (FET)

Зроблена. --Liashko (гутаркі) 17:52, 24 верасьня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вёска цяпер гарадзкі пасёлак. --195.50.31.213 13:49, 20 верасьня 2014 (FET)

«Мядельский районный Совет депутатов решил преобразовать городской поселок Свирь Свирского поселкового Совета Мядельского района в агрогородок без изменения наименования населенного пункта, указанного в настоящем подпункте». Рашэньне ад 31.01.2008. Ёсьць нейкае пазьнейшае рашэньне, што ізноў ператвораны ў гарадзкі пасёлак? --Red_Winged_Duck 13:58, 20 верасьня 2014 (FET)
Гл [4], паводле стану на 28 сакавіка 2012. Таксама [5]. --195.50.31.213 14:19, 20 верасьня 2014 (FET)
Такім чынам, мы маем рашэньне раённага савету дэпутатаў, якое зьяўляецца найбольш аўтарытэтнай з пададзеных крыніц, адпаведна, патрэбна іншае рашэньне, якое яго адменіць, або тлумачэньне, што пры статусе аграгарадку захоўваецца і статус гарадзкога пасёлку. --Red_Winged_Duck 14:33, 20 верасьня 2014 (FET)

Недастаткова крыніц, каб пацьвердзіць, што населены пункт ізноў зьмяніў свой статус, таму артыкул пакінуты пад цяперашняй назвай. --Red_Winged_Duck 15:13, 27 верасьня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У сувязі зь перайменаваньнем самой сыстэмы ў 2012 годзе. --195.50.31.213 08:19, 9 верасьня 2014 (FET)

Зроблена. --Red_Winged_Duck 13:02, 16 верасьня 2014 (FET)

Памылка ў назове, бо ў слове Rotherham літара «h» зьяўляецца нечытальнай. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Dymitr (гутаркі · унёсак) 09:35, 30 жніўня 2014‎.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прадмет тычыцца непасрэдна вікіпэдыі, адпаведна павінна быць прастора назваў «Вікіпэдыя». --217.21.43.22 19:39, 28 жніўня 2014 (FET)

Зроблена by Renessaince 11:25, 1 верасьня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Адпаведна афіцыйнай назьве. --195.50.31.213 19:15, 24 жніўня 2014 (FET)

Артыкул мае традыцыйную беларускую назву населенага пункту і не патрабуе пераносу. Зь цяперашняй летувіскай назвы існуе перанакіраваньне. --Red_Winged_Duck 02:23, 2 верасьня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Для разьвязаньня неадназначнасьці. Ёсьць яшчэ старажытны горад Гіла (Hillah). --217.21.43.22 10:18, 20 жніўня 2014 (FET)

Зроблена by Red Winged Duck 10 верасьня 2014‎

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Дзякуй за Вашую заўвагу, Глеб, наконт зьмены назвы места. Але, наколькі мне вядома, для геаграфічных назваў часьцяком робяцца выняткі дзеля захаваньня блізкасьці да роднага вымаўленьня. Вашай лёгікай, напрыклад, востраў Хансю зрабіўся б Гансю, Ханой — Ганоем, а Хірасіма — Гірасімай. Таксама прашу зьвярнуць увагу, што ва ўкраінскай вікіпэдыі Хіло захоўвае аўтэнтычнае напісаньне https://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D1%96%D0%BB%D0%BE, нават пры тым, што h y Hawaii i Honolulu зьмененае на г. Прашу прабачэньня, але слова Гіла, хоць і ўтворанае згодна звычайных правілаў, надта рэжа слых сваёй неадпаведнасьцю да арыгінальнага вымаўленьня. Апроч таго, у гавайскай мове ёсьць і слова hila (як у Kaimana Hila — Дыямэнтавая гара), якое мае зусім іншае значаньне. Такім чынам, прашу Вашага разуменьня наконт узнаўленьня першапачатковай назвы старонкі. З павагай, Кася Бяспалава

У гэтым разьдзеле Вікіпэдыі мы карыстаемся клясычным правапісам, паводле разьдзелу 20 сучаснай яго нармалізацыі літара h у гэтым слове будзе перадавацца як г, а з улікам таго, што націск падае на першы склад, ненаціскное о пераходзіць у а. Клясычны правапіс ня ўтрымлівае выпадкаў, каб о ў такой сытуацыі захоўвалася. Такім чынам назва Гіла адпавядае нормам клясычнага правапісу і пераносу не патрабуе. --Red_Winged_Duck 13:52, 3 верасьня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Згодна з пагадненьнямі па назвах артыкулаў, «Замежныя … назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні». 217.21.43.22 16:07, 19 жніўня 2014 (FET)

Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 18:26, 2 верасьня 2014 (FET)

Адпаведна найбольш распаўсюджанаму слову «Дамова», замест «дагавор». --217.21.43.22 11:38, 15 жніўня 2014 (FET)

А можна пабачыць больш разгорнутае абгрунтаваньне? Бо на slounik.org «дагавор» сустракаецца значна часьцей за «дамову», а на knihi.com яны маюць прыкладна аднолькавую колькасьць ужываньняў. --Red_Winged_Duck 12:38, 22 жніўня 2014 (FET)
паспрабуйце пошук у google
1. дамова site:svaboda.org выдае 31900 вынікаў,
2. дагавор site:svaboda.org выдае толькі 2240 вынікаў.--195.50.31.213 23:15, 23 жніўня 2014 (FET)
Тады варта скласьці сьпіс усіх падобных артыкулаў, каб перанесьці ўсе разам. --Red_Winged_Duck 13:42, 24 жніўня 2014 (FET)
Катэгорыя:Дагаворы Эўрапейскага зьвязуКатэгорыя:Дамовы Эўрапейскага зьвязу. --195.50.31.213 19:15, 24 жніўня 2014 (FET)
Мяркую Рымскі дагавор зусім не адзіны артыкул, які варта (ці варта?) пераносіць пад нейкую адну ўніфікаваную назву.--Mr. Spock абм 10:30, 30 жніўня 2014 (FET)
Рабіце што хочаце. Калі вам падабаецца адсутнасьць правілаў, то гэта ваш выбар. Калі вы лічыце, што адсутнасьць нормаў карысная для энцыкляпэдыі, то няхай будзе як будзе. --З павагай, 195.50.31.213 11:31, 30 жніўня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У дадзеным выпадку прыстаўное [э] мовы ўрду — запазычаная з пэрсыдзкае мовы канструкцыя ізафэту, якая пазначае азначэньне, вымаўляецца як [э] (гл., напрыклад, ЛЭС 1990, Ruth Laila Schmidt 2005). --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:54, 11 жніўня 2014 (FET)

Зроблена. Калі ласка, не забывайце прастаўляць шаблён {{Перанесьці}}, каб старонка трапляла ў катэгорыю Вікіпэдыя:Старонкі да пераносу. --Red_Winged_Duck 12:36, 20 жніўня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Адпаведна слоўніку. --195.50.31.213 10:05, 6 ліпеня 2014 (FET)

Quietly reverted by Liashko on 6 ліпеня 2014

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнасьці са слоўнікам. --195.50.31.213 00:32, 6 ліпеня 2014 (FET)

Пры гэтым у іншых слоўніках ёсьць і паяньне, і даюцца варыянт кшталту пайка (паяньне, літаваньне), таму мяркую, можна стварыць перанакіраваньне з пайкі, пакуль ня будуць знойдзеныя спасылкі на тлумачальныя або спэцыялізаваныя слоўнікі, адкуль можна б было зрабіць выснову, якая назва зьяўляецца асноўнай. --Red_Winged_Duck 16:10, 13 ліпеня 2014 (FET)

Створанае перанакіраваньне. --Red_Winged_Duck 13:04, 20 ліпеня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Для разьвязаньня неадназначнасьці. Ёсьць яшчэ Аляксандар Шульгін (генэрал-маёр). --217.21.43.22 12:50, 5 ліпеня 2014 (FET)

Зроблена. --Red_Winged_Duck 16:05, 13 ліпеня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Націск на «у». --217.21.43.22 15:18, 1 ліпеня 2014 (FET)

Зроблена by Dymitr on 6 ліпеня 2014

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Для разьвязаньня неадназначнасьці. Ёсьць яшчэ Сяргей Краўчанка (артыст), заслужаны артыст Беларусі і футбаліст Сяргей Краўчанка. --217.21.43.22 10:40, 1 ліпеня 2014 (FET)

Зроблена by Raviaka_Ruslan on 4 ліпеня 2014

Прапануецца з БеСТ зрабіць перанакіраваньне на life:) (Беларусь). У іншых моўных вэрсіях гэта ўжо зроблена. DobryBrat (гутаркі) 12:26, 24 чэрвеня 2014 (FET)

Ёсьць яшчэ Чырвоны Рог ва Расеі. --217.21.43.22 12:55, 4 чэрвеня 2014 (FET)

Няма нагоды для пераносу, бо артыкул пра расейскі населены пункт будзе знаходзіцца на старонцы Красны Рог, а населеных пунктаў з назвай «Чирвоный Рог» у Расеі няма. --Red_Winged_Duck 16:08, 4 чэрвеня 2014 (FET)
Давайце тады перанясем Чырвоная плошча ў Красная плошча, каб паўсюль аднолькава было. --217.21.43.22 17:14, 4 чэрвеня 2014 (FET)
Можна і перанесьці. Крыніцы маюцца: [6], [7], [8]. --Red_Winged_Duck 17:25, 4 чэрвеня 2014 (FET)

Ётаваньне не адбываецца ў такіх зьбегах галосных. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 93.84.51.207 (гутаркі · унёсак) 21:22, 27. máj 2014‎.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Паводле Беларуская Энцыклапедыя, Т. 2. --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:58, 10 траўня 2014 (FET)

Done by Liashko 20 траўня 2014

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Ёсьць яшчэ Родзевічы ў Вялейскім раёне. --195.50.31.213 09:32, 28 красавіка 2014 (FET)

Зроблена. --Red_Winged_Duck 18:09, 4 траўня 2014 (FET)

Прапаноўваецца да пераносу (дакладней, да аб’яднаньня) артыкул прыгнечанасьць у артыкул дэпрэсія, паколькі ўжо ёсьць паўнейшы артыкул на гэтую ж тэматыку, пагатоў, пад больш распаўсюджанай назвай (дарэчы, у артыкуле «прыгнечанасьць» стаіць спасылка на літаратуру, у якой толькі дэпрэсія). --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:52, 18 красавіка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Пэўна памылка ў назьве. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:08, 15 красавіка 2014 (FET)

Катэгорыя:Памажная служба Ўкраіны выдаленая by Red Winged Duck (Red Winged Duck) 22 красавіка 2014

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Няслушная назва паводле БКП. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:02, 20 сакавіка 2014 (FET)

Зроблена. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:08, 15 красавіка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Няслушны пераклад назвы клюбу: гл.Абмеркаваньне--Lesnas ättling (гутаркі) 20:26, 19 сакавіка 2014 (FET)

Вашая спасылка не працуе. --Renessaince 23:50, 19 сакавіка 2014 (FET)
Дзякуй за паведамленьне. Не разумею: асобна ўсё працуе, а гэтак — сапраўды, не… Працытую самога сябе (зь няўдалай спасылкі): «Калі ўжо і ставіць двухкосьсе, дык на самым прыканцы, а не пасьля „Нэкару“, бо назва клюбу перакладаецца як „Райн-Нэкарскія львы“, а горад Лёвэн знаходзіцца ў Бэльгіі, а не на паўднёвым захадзе Нямеччыны.»--Lesnas ättling (гутаркі) 01:05, 20 сакавіка 2014 (FET)

Зроблена. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:08, 15 красавіка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


‹г›: Разьдзел 20., пункт 60., ‹ў›: Разьдзел 29., пункт 83., [БКП 2005]. Ryba g (гутаркі) 23:48, 2 сакавіка 2014 (FET)

Зроблена. Але вы й самі можаце пераносіць артыкул, дзе ёсьць няслушная артаграфія.--Liashko (гутаркі) 15:26, 19 сакавіка 2014 (FET)
Вялікі дзякуй! Ryba g (гутаркі) 18:23, 23 сакавіка 2014 (FET)

Зроблена. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:08, 15 красавіка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Памылковае разуменьне назвы гісторыка-геаграфічнай тэрыторыі: Сконэлянд ужываецца рэдка (бо цяпер гэта частка Ёталянду), няма неабходнасьці ствараць для яе асобную катэгорыю. Сконэ (ляндзкап) зьяўляецца часткай Сконэлянду. --Lesnas ättling (гутаркі) 19:19, 9 лютага 2014 (FET)

Зроблена. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:08, 15 красавіка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаную перанесьці ўсе плянэты Сонечнай сыстэмы (Мэркурый, Вэнэра, Марс, Юпітэр, Сатурн, Уран, Нэптун, Плютон) у артыкулы без удакладненьняў (Мэркурый, Вэнэра, Марс, Юпітэр, Сатурн, Уран, Нэптун, ПлютонМарс ды Нэптун ужо перанесеныя), паколькі ў наш час гэтыя назвы выкарыстоўваюцца ў дачыненьні да касьмічных аб’ектаў непараўнальна часьцей, чымся да рымскіх багоў. Запрашаю да абмеркаваньня. Магчыма, гэты сьпіс варта дапоўніць яшчэ нейкімі карлікавымі плянэтамі, ня ведаю. --Renessaince 13:35, 4 лютага 2014 (FET)

Я неяк ня вельмі ўпэўнены ў мэтазгоднасьці. Усё ж у той жа ангельскай вікіпэдыі артыкулы пададзеныя з удакладненьнем. Хацелася б паслухаць, што лічаць іншыя ўдзельнікі.--Liashko (гутаркі) 23:57, 2 сакавіка 2014 (FET)
Падтрымліваю прапанову, бо надоечы сутыкаўся зь менавіта гэтай праблемай пры напісаньні артыкула мангольская мова. Магу меркаваць, што памянёныя назвы нашмат часьцей узгадваюцца менавіта як назвы нябесных целаў, чым назвы мітычных пэрсанажаў і божышчаў. Дарэчы, не разумею, чаму ўсе назвы плянэтаў згадваюцца з удакладненьнем, а Нэптун — без. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:09, 3 сакавіка 2014 (FET)
Мэркурый, Юпітэр, Сатурн ды Плютон Зроблена by Jarash (гутаркі) 8 верасьня 2014‎ (FET)
Вэнэра Зроблена by Red Winged Duck (гутаркі) 17 верасьня 2014‎ (FET)
Уран Зроблена by Red Winged Duck (гутаркі) 18 верасьня 2014‎ (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У сувязі са скасаваньнем Азьдзяціцкага сельсавету ды перадачай вёсак у склад Мётчанскага сельсавету. --217.21.43.22 20:55, 10 студзеня 2014 (FET)

Артыкулы могуць пераносіць любыя зарэгістраваныя ўдзельнікі (пасьля некалькі дзён ад рэгістрацыі). Хіба, што артыкулы абаронены ад пераносу, чаго аднак тут няма. Не хецелі б вы зарэгістравацца? Bocianski (гутаркі) 20:56, 11 студзеня 2014 (FET)
Белпошта не пацьвярджае гэтай інфармацыі — напісана: Оздятичский поселковый совет (http://zip.belpost.by/raion/%D0%91%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9). Ці ёсьць іншыя крыніцы? Bocianski (гутаркі) 21:00, 11 студзеня 2014 (FET)
На белпошце неактуальная інфармацыя. Гэтае скасаваньне паводле рашэньня ад 28 траўня 2013.--Liashko (гутаркі) 23:19, 13 студзеня 2014 (FET)

Зроблена. --Liashko (гутаркі) 23:22, 13 студзеня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


пп. 18 разьдзелу 5 БКП. --Глеб Бераставы (гутаркі) 19:41, 9 студзеня 2014 (FET)

Зроблена. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:08, 15 красавіка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Памылковае ўжываньне малых/вялікіх літараў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:02, 5 студзеня 2014 (FET)

Думаю наконт слушнасьці гэтай катэгорыі наогул. Ці для ўсіх дзяржаў будуць створаныя падобныя катэгорыі? Катэгорыя:Катэгорыі насельніцтва Чэхіі, Катэгорыя:Катэгорыі насельніцтва Вугоршчыны, Катэгорыя:Катэгорыі насельніцтва Мазамбіку? Пабачыў гэтую катэгорыю ў рувіке. Частка артыкулаў тычыцца таксама Польшчы, тады будзе асобная катэгорыя? Гэтакія Баброўнікі напрыклад жылі таксама ў іншых славянскіх краінах. Не лепш проста зробіць катэгорыю накшталт: гістарычныя катэгорыі насельніцтва? Bocianski (гутаркі) 01:00, 5 студзеня 2014 (FET)
Ня бачу нічога дрэннага ў стварэньні катэгорыяў тыпу Катэгорыі насельніцтва x (дзе x — гістарычная дзяржава) для ўсіх былых сярэднявечных дзяржаваў, якія больш-менш асьветленыя ў беларускай Вікіпэдыі. Таксама ня бачу нічога дрэннага ў тым, калі б у артыкуле Баброўнікі было некалькі падобных катэгорыяў для кожнае краіны (разнастайнасьць катэгорыяў не забароненая). --Глеб Бераставы (гутаркі) 01:22, 5 студзеня 2014 (FET)
Пачакаю, можа будуць другія заўвагі. Bocianski (гутаркі) 01:32, 5 студзеня 2014 (FET)
Наогул ёсьць сэнс у стварэньні і напаўненьні спачатку вялікіх і больш агульных катэгорыяў, а потым ужо падзел іх на больш дробныя і канкрэтныя, бо інакш у нас будуць доўгі час вісець або пустыя катэгорыі, або катэгорыі з адным артыкулам, што нішчыць сэнс катэгарызацыі як такой. --Red_Winged_Duck 01:59, 5 студзеня 2014 (FET)
Неяк неканкрэтна. Мо лепей Катэгорыя:Саслоўі Вялікага Княства Літоўскага.--Mr. Spock абм 11:16, 5 студзеня 2014 (FET)

Зроблена. --Red_Winged_Duck 20:21, 19 студзеня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Памылковая назва. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:14, 1 студзеня 2014 (FET)

Зрабіў. Bocianski (гутаркі) 01:00, 5 студзеня 2014 (FET)

Зроблена. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:08, 15 красавіка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Няправільнае зьмяненьне па склонах тапоніму Пасадзец. --Глеб Бераставы (гутаркі) 13:20, 30 сьнежня 2013 (FET)

Зрабіў. Хаця, дарэчы, ня варта ствараць катэгорыі, ў якаю верагодна будзе ўключаны адзін артыкул. Ёсьць лі другая вядомая асоба што нарадзілася ў гэтым населеным пункце? Нават артыкулу пра яго няма. Bocianski (гутаркі) 01:00, 5 студзеня 2014 (FET)

Зроблена. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:08, 15 красавіка 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Памылковае стварэньне: назва ў шаблёне-картцы першапачаткова гучала як Ober Ost, у выніку чаго аўтаматычна стварылася чырвоная катэгорыя Ober Ost, якую я й захаваў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:50, 7 студзеня 2014 (FET)

Зроблена. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:08, 15 красавіка 2014 (FET)

Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць…