Вікіпэдыя:Частыя пытаньні пра аўтарскае права ў Вікіпэдыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Прывет,

Цікава даведацца ад адміністратараў, актыўных карыстальнікаў, рэдактараў, і тых хто толькі пачынае працаваць з Вікіпедыяй, якія ў вас узнікаюць пытанні па Аўтарскаму Праву пры стварэнні рэдагаванні артыкулаў, запампоўцы фатаграфій, або іншага кантэнту. Пішіце свае пытанні, я паспрабую знайсці адказы і буду дадаваць іх на гэтай старонцы. --Mr. Zabej (гутаркі) 11:25, 28 жніўня 2014 (FET)

Свабода панарамы ў Беларусі[рэдагаваць крыніцу]

Бадай, самае вострае пытаньне, якое тычыцца аўтарскіх правоў у Беларусі, гэта адсутнасьць свабоды панарамы. Згодна з законам Беларусі аб аўтарскім праве (№194-3 ад 11 жніўня 1998), фатаграфіі твораў архітэктуры, жывапісу, а таксама аб'ёмнага мастацтва (скульптуры і да т. п.) абараняюцца напрацягу 70 гадоў з дня сьмерці аўтара твору. Адпаведна гэтыя фатаграфіі нельга публікаваць з вольнай ліцэнзіяй. З-за гэтага закону за апошнія паўтары гады зь Вікісховішча была выдалена блізу сотні фатаграфій на беларускую тэматыку. глядзіце тут. У сувязі з гэтым узьнікае пытаньне: ці можна як-небудзь падкрэктаваць закон у Беларусі, каб ён дазваляў публікаваць хаця б фатаграфіі сучасных будынкаў? --217.21.43.22 13:48, 2 верасьня 2014 (FET)

Можна падкарэктаваць. Але гэтага будзе не дастаткова. Таму што варта, каб гэту праўку яшчэ і прынялі парламентарыі. Вашу прапанову можна падзяліць на тры:
  • Легалізаваць публічныя ліцэнзіі (як прыклад СС BY-SA 3.0 на якой працуе Вікіпедыя)
  • Зрабіць магчымасць больш вольнага некамерцыйнага карыстання абхектамі інтэлектуальнай уласнасці (каб не было неабходнасці атрымліваць пісмовы дазвол пры некамерцыйным выкарыстанні).
  • Дадаць новае абмежаванне на выключыня правы, датычна вытворных прац на архітэктурныя збудаванні (напрыклад, фота прац).
Дарэчы ўсяляк гэтым займаюся у праекце Свабодныя веды ці тут --Mr. Zabej (гутаркі) 08:57, 8 кастрычніка 2014 (FET)

OTRS[рэдагаваць крыніцу]

Што такое OTRS, чаму для таго, каб высьветліць сапраўднасьць тыкета OTRS патрэбная рэгістрацыя і да каго зьвяртацца калі спатрэбіцца. --217.21.43.22 15:08, 29 верасьня 2014 (FET)

Удакладніце пытанне? Як яно тычыцца аўтарскага права ў Вікі? --Mr. Zabej (гутаркі) 08:58, 8 кастрычніка 2014 (FET)
Як я разумею, гаворка пра: en:Wikipedia:Volunteer Response Team, ru:Википедия:OTRS. --Red_Winged_Duck 12:09, 8 кастрычніка 2014 (FET)

Добрасумленнае выкарыстаньне[рэдагаваць крыніцу]

Што сабой уяўляе добрасумленнае выкарыстаньне і чаму яно ўжываецца толькі ў лякальных вікіпэдыях, але не на вікісховішчы? --217.21.43.22 19:33, 17 кастрычніка 2014 (FET)

Добрасумленнае выкарыстанне - гэта свабоднае выкарыстанне правоў на абъекты інтеллектуальнай ўласнасці без дазволу праваўладальніка. Рэгулюецца 32-41 артыкуламі Закона "Аб аўтарскім праве і супежных правах" (ЗаАП). Самыя распаўсюджаныя выпадкі гэта: цытаванне ў навуковых працах, або выкарыстанне аб'ектаў для адукацыйных мэт ва ўстановах адукацыі, якія не закліканы атрымліваць прыбытак.
Патлумачце,
  1. што вы маеце на ўвазе наконт выкарыстання ў лакальных вікіпедыях?
  2. чаму вы вырашылі, што на вікісховічшы такое немагчыма?
У беларускую вікіпэдыю дапускаецца загрузка файлаў, абароненых аўтарскім правам. Напрыклад: Файл:Kings speech.jpg. Сам спрабаваў загружаць файлы ў вікісховішча. Файлы былі выдаленыя з-за парушэньня аўтарскіх правоў. --217.21.43.22 20:18, 17 кастрычніка 2014 (FET)
прыклады вашых сітуацый дадуць магчымасць даць больш канкрэтныя адказы. --Mr. Zabej (гутаркі) 19:50, 17 кастрычніка 2014 (FET)