Абмеркаваньне:Хобіт (кінатрылёгія)
Выгляд
А чаму ня «Гобіт»?--Lesnas ättling (гутаркі) 19:52, 3 сьнежня 2012 (FET)
- OMG. У 2002 року, дарэчы, беларускі пераклад «Хобіту» ўжо выйшаў. Добра было б яго знайсьці і ўласныя імёны праверыць. --Renessaince 20:08, 3 сьнежня 2012 (FET)
- Наколькі я ведаю беларускі пераклад быў афіцыйным правапісам, а вот трылёгія «Уладара» была ўжо тарашкевіцаю. --Dymitr 20:10, 3 сьнежня 2012 (FET)
- Добра. Толькі што ёсьць «OMG»?--Lesnas ättling (гутаркі) 20:19, 3 сьнежня 2012 (FET)
- Я за «Гобіт», то бок такім чынам засвойваюцца ангельскія словы. --Dymitr 20:21, 3 сьнежня 2012 (FET)
- Я таксама, бо існуе ж правіла што германскае «h» перадаецца як «г»--Lesnas ättling (гутаркі) 22:33, 3 сьнежня 2012 (FET)
- Я за «Гобіт», то бок такім чынам засвойваюцца ангельскія словы. --Dymitr 20:21, 3 сьнежня 2012 (FET)
- Выдатна, тады будзем карыстацца тэрміналёгіяй зь перакладу «Ўладара Пярсьцёнкаў». А «гобіт», мне здаецца, ня цягне нават на перанакіраваньне. З прыкладаў можна згадаць «хакей». --Renessaince 22:52, 3 сьнежня 2012 (FET)
- Ну, я б не быў настолькі катэгарычным: так, у кожным правіле існуюць выключэньні, і хакей таму яскравы прыклад. Але: мы ўсё ж маем Гастынгс, гіт, Гары Потэра, Шэрляка Голмза, таму рабіць выключэньне для пэрсанажаў Толкіна, аб якіх пераважная большасьць беларусаў даведалася дзякуючы экранізацыі пачатку XXI-га стагодзьдзя, усё ж неяк дзіўна.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:24, 4 сьнежня 2012 (FET)
- Я бы пакуль спыніўся на варыянце Хобіт. Плюс яшчэ спадабалася меркаваньне нейкага ананіма. — Wizardist г +у 20:08, 4 сьнежня 2012 (FET)
- У ангельскай /h/ - гэта не фарынгальны, а глятальны (лярынгальны) гук.--Jauhienij (гутаркі) 20:24, 4 сьнежня 2012 (FET)
- Добра. Толькі што ёсьць «OMG»?--Lesnas ättling (гутаркі) 20:19, 3 сьнежня 2012 (FET)
- Наколькі я ведаю беларускі пераклад быў афіцыйным правапісам, а вот трылёгія «Уладара» была ўжо тарашкевіцаю. --Dymitr 20:10, 3 сьнежня 2012 (FET)
- на Радыё Свабода: «хобіт» (8), «гобіт» (0); наагул па гугле: «хобіт» (5 040), «гобіт» (575) + існуе беларускі пераклад, хоць і наркамаўкай [1] (Менск, 2002). P.S. Як бачна, варыянт «гобіт» сустракаецца найчасьцей ў жж'шных допісах і камэнтарах, тым часам, як варыянт «хобіт» адзінадушна выкарыстоўваецца ў электронных СМІ і ўзяты ў загаловак беларускага перакладу. Я супраць пераносу паводле частотнасьці ўжываньня ў АК. --Jauhienij (гутаркі) 20:03, 4 сьнежня 2012 (FET)
- Не дык не. Я выказаў маё меркаваньне і прывёў прыклады. Канешне, калі Хобіты пасьпелі прыжыцца ў беларускіх СМІ, супраць ня пойдзеш. Але я вось яшчэ аб чым падумаў: мы столькі надаем увагі хобітам, а вось пра Хута ды Кадука дагэтуль артыкулаў ня маем. Можа хто возьмецца? [2]--Lesnas ättling (гутаркі) 20:59, 4 сьнежня 2012 (FET)
- Існуе й пераклад «Уладара пярсьцёнкаў» тарашкевіцай, дзе выкарыстоўваецца «Хобіт». Думаю, лепш пакінуць існы варыянт. Liashko (гутаркі) 00:06, 5 сьнежня 2012 (FET)
- Зараз у артыкулах Радыя Свабода ўжо тры гобіты (1, 2, 3). На той момант пераважае форма з ‹х› — гэта факт. А Вы ведаеце чаму? А можа таму, што Вікіпэдыя be-x-old выкарыстоўвае форму з ‹х›? Дзе думаеце, што шукае журналіст Радыя Свабода тэрмінаў такіх як гобіт, як не ў нашае Вікіпэдыі? Думаеш, што тарашкевіцаю мусіць пісацца ‹гобіт›, але ў тарашкевіцкае Вікіпэдыі пішуць ‹хобіт› - пішаш ‹хобіт› і ты. Ryba g (гутаркі) 20:30, 25 траўня 2014 (FET)
- Наша Вікіпэдыя не такая самая як расейская ці польская, бо й сытуацыя беларускае мовы (а тым больш тарашкевіцкага стандарту) спэцыфічная. Яна ё больш як каталёнская ці аксітанская Вікіпэдыі. Такім чынам, яна часам мусіць быць прэскрыптыўная, ды ня можа ва ўсім адлюстраваць моўную рэчаіснасьць, нават калі гэтая рэчаіснасьць кадыфікаваная на сайце Радыё Свабода. Гэтая прэскрыптыўнасьць мусіць рэалізавацца разважна й асьцярожна, але ў гэтым выпадку, мяркую, што яна абгрунтаваная – форма ‹гобіт› існуе ды выкарыстоўваецца ў артыкулах на сайце РС. Ня так часта як артаграфічны (й фаналягічны) русіцызм ‹хобіт›, але мае сярод іншага тое перавага, што зьяўляецца згодна з агульнымі правіламі тарашкевіцы. Ryba g (гутаркі) 13:07, 22 кастрычніка 2014 (FET)
- Існуе й пераклад «Уладара пярсьцёнкаў» тарашкевіцай, дзе выкарыстоўваецца «Хобіт». Думаю, лепш пакінуць існы варыянт. Liashko (гутаркі) 00:06, 5 сьнежня 2012 (FET)
- Тым ня менш, паводле п. 60 БКП-2005 будзе адназначна «гобіт», а частасьць ужываньня можна разглядаць толькі ў выпадку, калі паводле БКП-2005 маем раўназначныя варыянты (напрыклад, Дзьмітры/Зьміцер). Што да «хакею», то ён зьяўляецца выключэньнем паводле заўвагі А да таго ж пункту 60. --Red_Winged_Duck 13:21, 5 сьнежня 2012 (FET)
- Але заўважу, што этымалягічна «хобі» і «хобіт» паходзяць ад аднаго слова. — Wizardist г +у 13:33, 5 сьнежня 2012 (FET)
- Нават калі гэта так (а гэта няясна, пар. Hobbit (the word), hobby ня мусіць канечне пісацца праз ‹х›:
- Але заўважу, што этымалягічна «хобі» і «хобіт» паходзяць ад аднаго слова. — Wizardist г +у 13:33, 5 сьнежня 2012 (FET)
- Не дык не. Я выказаў маё меркаваньне і прывёў прыклады. Канешне, калі Хобіты пасьпелі прыжыцца ў беларускіх СМІ, супраць ня пойдзеш. Але я вось яшчэ аб чым падумаў: мы столькі надаем увагі хобітам, а вось пра Хута ды Кадука дагэтуль артыкулаў ня маем. Можа хто возьмецца? [2]--Lesnas ättling (гутаркі) 20:59, 4 сьнежня 2012 (FET)
- БКП-2005, Разьдзел 20., 60., Заўвага А. «У наступных англіцызмах і вытворных ад іх словах h можа перадавацца праз х: хакей, халі-галі, хет-трык, хобі, хол, холдынг, хот-дог, хук, хулахуп, хуліган, хэпі-энд, хэпэнінг, ноў-хаў».
- Можа, але ня мусіць. Дарэчы, на Падляшшы існуе толькі й выключна форма з ‹г›. Зрэшты, трэба памятаць, што хобі (< анг. hobby, праз рас. хобби) — гэта вынятак сярод словаў з ‹h›, ды ў такіх выпадках проста ня можа служыць узорам спосабы словаўтварэньня. Такім чынам, хаця па-ўкраінску hobby пішацца афіцыйным правапісам ‹хобі›, Hobbit пішацца амаль заўжды ‹Гобіт› (пар. Гобіт, або Туди і Звідти, Гобіт, або Туди й назад, Гобіт, або Мандрівка за Імлисті гори), а ‹Хобіт› гэта чысты артаграфічна-фаналягічны русіцызм. Ryba g (гутаркі) 16:30, 18 студзеня 2014 (FET)
- Яшчэ User:Dymitr падглядзеў у Пярсьцёнак, там «хобіт». Мяркую, пытаньне можна лічыць закрытым? — Wizardist г +у 13:43, 5 сьнежня 2012 (FET)
- Так. У кніжцы таракшевіцай перакладу Магілеўцава й Курчанковай ужываецца менавіта варыянт «хобіт». --Dymitr 19:27, 5 сьнежня 2012 (FET)
- У такім выпадку ў перакладзе Магілеўцава й Курчанковай на жаль памылка, якая павінна быць выпраўленая ў наступным выданьні. A зараз ёсьць памылка ў Вікіпэдыі. Я мяркую, што нам ня трэба чакаць новага выданьня. Зрэшты, ключавае пытаньне: ці яны пераклалі на беларускую з ангельскай ці з расейскай? Ryba g (гутаркі) 23:15, 8 студзеня 2014 (FET)
- Так. У кніжцы таракшевіцай перакладу Магілеўцава й Курчанковай ужываецца менавіта варыянт «хобіт». --Dymitr 19:27, 5 сьнежня 2012 (FET)
- Яшчэ User:Dymitr падглядзеў у Пярсьцёнак, там «хобіт». Мяркую, пытаньне можна лічыць закрытым? — Wizardist г +у 13:43, 5 сьнежня 2012 (FET)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Хобіт (кінатрылёгія)»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Хобіт (кінатрылёгія).