Артур Голмўуд
Выгляд
(Перанакіравана з «Артур Холмвуд»)
Паважаны Артур Голмўуд (па-ангельску: Arthur Holmwood; пазьней Лорд Годалмінг (анг. Lord Godalming) — літаратурны пэрсанаж рамана Брэма Стокера «Дракула».
У рамане Артур Голмўуд заручаны зь Люсі Вэстэнра і зьяўляецца адным зь лепшых яе сяброў у шэрагу з двума іншымі мужчынамі, якія выказалі ёй шлюбную прапанову ў адзін дзень — Кўінсі Морысам і доктарам Джонам Сьюардам. Ён быў адным з тых, хто пракалоў сэрца Люсі драўляным калом пасьля яе пераўтварэньня ў вампіра і адным з удзельнікаў у пагоні за графам Дракулам. У сярэдзіне рамана айцец Голмўуда памірае і ён займае яго месца, становячыся Лордам Годалмінгам. У нататцы, напрыканцы рамана, напісанай за сем гадоў пасьля сьмерці Дракулы, згадваецца, што Голмўуд цяпер шчасьліва ажаніўся.