Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/8 кастрычніка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
451 — у Халкідоне распачаўся IV Сусьветны царкоўны сабор
1500 — вялікі князь Аляксандар надаў Браславу прывілей на Магдэбурскае права
1586 — у Вільні ў друкарні Мамонічаў выйшла першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскае мовы
1660 — Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва на рацэ Бася, у якой войскі Рэчы Паспалітае спынілі наступ маскоўскіх захопнікаў і прымусілі іх адступаць да Смаленску
1871 — Вялікі пажар зьнішчыў Чыкага (на выяве)
1896 — першая публікацыя індэксу Доў-Джонса
1917 — у Санкт-Пецярбургу выйшаў першы нумар газэты «Беларуская крыніца»
1920 — бунт I літоўска-беларускае дывізіі пад камандаю Люцыяна Жалігоўскага супраць перадачы бальшавікамі Віленшчыны Летуве
1967 — у Балівіі схапілі Чэ Гевару
1970 — Аляксандар Салжаніцын абвешчаны ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
1980 — апошні канцэрт Боба Марлі
Архіў · Сёньня 17 студзеня 2021 году · Абнавіць гэтую старонку