Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы катэгорыяў-2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  • Прапанова ня прынятая

Дадатковыя аргуманты "за" і "супраць" Вы можаце прачытаць тут.

  • Вынікі: У выніку зацьверджаньня бягучай прапановы:
  1. Катэгорыя «Выбітныя асобы» мусіць быць выдаленая, яе зьмест перанесены ў «Асобы»
  2. Катэгорыі «Выбітныя асобы Беларусі», «Катэгорыя:Выбітныя асобы ЗША» і г.д. мусяць быць выдаленыя, іх зьмест перанесены ў адпаведныя катэгорыі «Беларусы», «Амэрыканцы» і г.д.

  • Галасаваньне праводзіцца з 01.09.2008 па 15.09
  • Арганізатар: Cesco

Галасаваньне

[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

  1. Падтрымліваю --Cesco 18:12, 1 верасьня 2008 (UTC)
  2. Падтрымліваю Добрая прапанова, лічу што так, на самай справе, будзе лепш. --Ліцьвін 18:57, 1 верасьня 2008 (UTC)
  1. Супраць Але ж, да прыкладу, Выбітныя асобы Беларусі — гэта грамадзяне Беларусі, незалежна ад нацыянальнасьці, ці не так? А катэгорыя беларусы — гэта катэгорыя аб выбітных прадстаўніках беларускага народу (этнаса). Яны могуць і ня быць, да прыкладу, грамадзянамі РБ, ці, дзяржаў, які калісьці існавалі на тэрыторыі сучаснай РБ? --Vasyl` Babych 19:47, 1 верасьня 2008 (UTC)
  2. Супраць. Беларусы і (выбітныя) асобы Беларусы — гэта не адное і тое ж. Ніжэйпададзеная прапанова yurtsevich выглядае больш слушнай. --Red_Winged_Duck 09:45, 2 верасьня 2008 (UTC)
  3. Супраць. Згодзен з аргумэнтам Васіля. Таксама, на мой погляд, катэгарызацыя па краінах (нараджэньня, дзейнасьці) больш аб'ектыўная і будзе выклікаць менш спрэчак. Дый сучаснае разуменьне нацыянальнасьці існуе ня гэтак даўно. --EugeneZelenko 13:41, 2 верасьня 2008 (UTC)

Устрымліваюся

[рэдагаваць крыніцу]

Іншае меркаваньне

[рэдагаваць крыніцу]
  • Колькі ня б'юся, усё дарма :) Шаноўныя калегі па Вікіпэдыі, узгадняйце фармулёўкі загадзя! Вось, напрыклад, я прынцыпова ЗА зьмену, але не менавіта ў такой фармулёўцы, таму што згодзен з шматлікімі заўвагамі. «Беларусы» — гэта «Асобы па нацыянальнай прыналежнасьці». «Катэгорыя:Выбітныя асобы Беларусі» ж, пра якую ідзе гаворка, — гэта «Асобы:<Краіна>» (ці, інакш кажучы, «Асобы па краінам»). Ну, прынамсі на маю думку. Прыклад, як я б гэта бачыў:
Асобы
Асобы па краінам
Асобы:Беларусь -> Зьмітрок Бядуля
Асобы па нацыянальнай прыналежнасьці
Беларусы (тут Бядулю не зьмяшчаць)
таму што калі пакінуць толькі
Асобы
Беларусы -> Зьмітрок Бядуля
гэта будзе не зусім дакладна, таму што ён быў габрэем.
--yurtsevich 20:40, 1 верасьня 2008 (UTC)
Во! Абсалютна згодны. Тое, што прапанавана, разьвязвае адну праблему, але стварае іншую. Варта дапрацаваць фамулёўку. --zedlik 20:47, 1 верасьня 2008 (UTC)