Вікіпэдыя:Галасаваньні/Нэўтральны пункт гледжаньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік: прынятае ў якасьці афіцыйнага правіла Беларускага разьдзелу Вікіпэдыі.

Правіла «Нэўтральны пункт гледжаньня»[рэдагаваць крыніцу]

Выносіцца на галасаваньне правіла Вікіпэдыі «Нэўтральны пункт гледжаньня». Папярэдняе абмеркаваньне правіла можна пабачыць тут.

Галасаваньне[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

За[рэдагаваць крыніцу]

  1. Symbol support vote.svg Падтрымліваю. Я не зьяўляюся ўласна кажучы ініцыятарам правіла, яно базавае, таму скарыстаюся правам голасу. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:05, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
  2. Symbol support vote.svg Падтрымліваю. --Казімер Ляхновіч 13:40, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
  3. Symbol support vote.svg Падтрымліваю. --Ліцьвін 16:23, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
  4. Symbol support vote.svg Падтрымліваю пераклад правіла ў наяўным выглядзе. —zedlik 21:58, 11 чэрвеня 2009 (UTC)
  5. Symbol support vote.svg Падтрымліваю. Vaukalaka 13:38, 6 жніўня 2010 (UTC)
Будзьце ўважлівы! Гэтае абмеркаваньне ўжо даўно закрытае і па яму вынесена рашэньне. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:59, 6 жніўня 2010 (UTC)

Супраць[рэдагаваць крыніцу]

Устрымліваюся[рэдагаваць крыніцу]

Іншае меркаваньне[рэдагаваць крыніцу]

  • Мяркую, што падобныя правілы не галасуюцца. Вядома, дакладнасьць перакладу абмеркаваць варта. --EugeneZelenko 13:41, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
Згадзіцеся, любы прынцып можна перадаць словамі вельмі па-рознаму, нават неадэкватна. Таму, мяркую, любое правіла, нават якое адлюстроўвае базавы прынцып (які ў межах Вікіпэдыі не можа быць аспрэчаным), павінна праходзіць праз галасаваньне. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 19:29, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
Такія словы гавораць толькі пра адно, удзельнік лічыць, што ў Вікіпэдыі вельмі неадукаваныя людзі і яны могуць прагаласаваць нелягічна ці неяк яшчэ. Усюды галасуюць, але вось у нас нельга, бо ёсьць адзін удзельнік, які лічыць, што толькі ён ведае, што павінна галасавацца, а што не. --Ліцьвін 19:44, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
Не пераходзьце на асобы :) --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 19:50, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
Спасылкі, калі ласка! Давайце пасьлядоўна. Дзе «ўсюды» галасавалі за нэўтральны пункт гледжаньня? —zedlik 20:02, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
Сябры! Мы не галасуем за ПРЫНЦЫП, мы галасуем за ІНТЭРПРЭТАЦЫЮ гэтага прынцыпу ў выглядзе правіла ў пэўным моўным разьдзеле. Нейкі чалавек мог бы ўзяць базавы прынцып і пад гэтай «шыльдай» напісаць поўную акалесіцу. Мы што, згадзіліся б з гэтай інтэрпрэтацыяй толькі таму, што ў назьве — базавы прынцып, да якога ніхто не можа апэляваць? Я катэгарычна супраць такога падыходу! --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 20:17, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
Ну гэта зразумела, што за сам варыянт перакладу, бо існаваньне самога правіла сапраўды аспрэчвацца ня можа. Проста я паглядзеў якім чынам НПГ прымаўся як правіла ў польскай, украінскай і расейскай Вікіпэдыях: адзін з адміністратараў навесіў шаблён, што гэта правіла, і на гэтым усё скончылася. З гэтай прычыны мне не зусім зразумелы пераход удзельніка на асобы і ягоныя беспадстаўныя сьцьвярджэньні, таму я і пацікавіўся іхнай крыніцай. —zedlik 20:35, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
Я казаў пра тое, што зараз. Тое самае, што і галасаваньне па шаблёнах. У Расейскай галасуюць. А ў нас хтосьці быў вельмі супраць. У любым выпадку заўсёды патрэбны галасаваньні. Дзе «ўсюды» галасавалі за нэўтральны пункт гледжаньня? Калі ласка, спасылку дзе я казаў, што «ўсюды» галасавалі за нэўтральны пункт гледжаньня. Усюды правілы прымаюць праз галасаваньні і ў нас на старонцы Вікіпэдыя:Галасаваньні напісана: ...для прыняцьця правіла Вікіпэдыі... Ці гэта проста так? --Ліцьвін 20:57, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
Дык калі вы казалі пра тое, што зараз, пакажыце, у якіх яшчэ Вікіпэдыях галасавалі па тым што зараз — НПГ. —zedlik 21:07, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
І ўвогуле, на Мэце напісана, што NPOV абавязковы для ўсіх Вікіпэдыяў, таму тое, што напісана ў нас, мякка кажучы, да бубна, калі яно ідзе ў супярэчаньне з Мэтай. —zedlik 21:15, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
ОК! Але ў любым выпадку я супраць каб нехта вырашаў, за што можна галасаваць, а за што не. --Ліцьвін 21:18, 1 чэрвеня 2009 (UTC)