Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы населеных пунктаў ды рэгіёнаў рознымі мовамі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік: Прапанова ня прынятая з-за адсутнасьці кворуму. Аўтару і зацікаўленым удзельнікам прапануецца дапрацаваць фармулёўку згодна з папярэднімі абмеркаваньнямі па тэме і заўвагамі прыведзенымі на гэтай старонцы.

Назвы населеных пунктаў ды рэгіёнаў і геаграфічных аб'ектаў рознымі мовамі

[рэдагаваць крыніцу]

Прэамбула: Калісьці, у выніку адсутнасьці правілаў, па гэтым пытаньні было вельмі непрадуктыўнае абмеркаваньне на старонцы Абмеркаваньне:Мазыр. Цяпер, дэ-факта, назоў іншымі мовамі пішам тады, калі нейкая мова мае афіцыйны статус. Каб пазьбегнуць у будучыні такіх канфліктаў, прапаную супольнасьці беларускамоўнай Вікіпэдыі прыняць наступнае правіла. (Глядзіце ніжэй)

Прапанова:

1. Першым пазначаецца назоў на дзяржаўнай мове/мовах краіны, у якім знаходзіцца аб'ект артыкула.
2. Пасьля гэтага пазначаецца назоў на тых мовах, якія ў дадзены момант маюць афіцыйны статус у аб'екце артыкула. У выпадках, калі прысутнічае канфлікт паміж мясцовай ды цэнтральнай уладамі наконт таго, ці зьяўляецца пэўная мова афіцыйнай у нейкім рэгіёне ці населеным пункце, рашэньне, дадаваць назоў у артыкул, ці не, прымаецца паводле пазыцыі цэнтральнай улады.
3. Назвы на ўсіх іншых мовах у пачатку артыкула не пазначаюцца. Калі аб'ект артыкула пэўны час уваходзіў у нейкую дзяржаву, назоў на мове такой дзяржавы можна дадаць толькі у разьдзеле «Гісторыя» з пазначэньнем часу (калі ёсьць дакладная інфармацыя), калі аб'ект артыкулу ўваходзіў у склад такой дзяржавы, і аўтарытэтнай крыніцы назвы ў выглядзе зноскі.
4. Калі ў этнічным складзе насельніцтва населенага пункту нацыянальная меншасьць складае болей 25% (паводле афіцыйных дадзеных апошняга перапісу насельніцтва) ад агульнай колькасьці насельніцтва дадзенага населенага пункта, можна дадаць назву на нацыянальнай мове меншасьці ў разьдзеле «Назоў».
5. Гэтае правіла не датычыцца і не закранае артыкулаў аб населеных пунктах непрызнаных, ці часткова прызнаных дзяржаў ды тэрыторый. Усе спрэчныя пытаньні наконт непрызнаных, ці часткова прызнаных дзяржаў ды тэрыторый рашаюцца праз асобнае абмеркаваньне ці, калі ў гэтым ёсць патрэба, у галасаваньні.

P.S. Выпраўленьне магчымых моўных памылак вельмі вітаецца. Але, калі ласка, не зьмяняйце сутнасьці. Дзякуй.

  • Галасаваньне праводзіцца з 27.09.2009 па 11.10
  • Арганізатар: Vasyl` Babych

Галасаваньне

[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

  • Галасаваньне праводзіцца з 27.09.2009 па 11.10
  • Арганізатар: Vasyl` Babych
  1. Падтрымліваю Лічу, што гэты варыянт дапаможа на будучыню пазьбегнуць блытаніны ды бязсэнсоўных абмеркаваньняў. --Vasyl` Babych 17:18, 27 верасьня 2009 (UTC)

Устрымліваюся

[рэдагаваць крыніцу]

Іншае меркаваньне

[рэдагаваць крыніцу]
Зыходзячы з практыкі існых артыкулаў, прапаную трохі перафармуляваць: назоў на мове такой дзяржавы можна дадаць толькі у разьдзеле «Гісторыя»назоў на мове такой дзяржавы можна дадаць у разьдзеле «Этымалёгія назвы/назову», «Назва/Назоў» і пад. або «Гісторыя». --Казімер Ляхновіч 18:28, 27 верасьня 2009 (UTC)
На маё меркаваньне, такія прапановы трэ прызнаць маімі недасканалымі ведамі мовы. ;-) Яны сутнасьці прапановы не зьмяняюць. --Vasyl` Babych 22:31, 27 верасьня 2009 (UTC)
Пакуль меркаваньне. Увогуле прапанова добрая, і ў мяне няма пярэчаньняў наконт агульнага зьместу, але наконт пунктаў 3-4: ці насамрэч варта ўводзіць такую жорсткую прывязку да назваў разьдзелаў і крытэру ў 25%? На мой погляд, наяўнасьць асобнага разьдзелу пра назву і гісторыю вызначаецца наяўнасьцю і колькасьцю матэрыялу пра гэта. Таму магчыма ёсьць сэнс фразу пра месцазнаходжаньне ўсіх дадатковых назваў замяніць на менш прывязаную да зьместу: напрыклад, што астатнія назвы ня згадваюцца ў самым першым разьдзеле, а прыводзяцца ў асноўным зьмесьце артыкула — разьдзелах пра гісторыю, назву ці іншых з пазначэньнем пэрыядаў і крыніц. Ну і магчыма варта таксама згадаць пра варыянты назвы ў межах адной мовы: яны ёсьць і ў беларускай, і ва ўкраінскай. Толькі як лепей зрабіць з варыянтамі: калі ў мове, назва на якой мусіць быць згаданая, існуюць некалькі варыянтаў назвы, то што зь імі рабіць? Пакуль ня ведаю, як тут лепей быць. —zedlik 18:32, 27 верасьня 2009 (UTC)
Наконт назвы разьдзелаў, напісаў вышэй. Наконт 25% — гэта прапанова Ліцьвіна, якая ґрунтуецца на польскіх правілах. Ня так важны адсотак, як яго наяўнасьць. Усё іншае вядзе да бязсэнсоўных абмеркаваньняў. Ўласна, калі маеце жаданьне, глядзіце Абмеркаваньне:Мазыр. Тады зразумееце, навошта патрэбны хоць нейкі адсотак. :-) --Vasyl` Babych 22:31, 27 верасьня 2009 (UTC)
Там жа, калі не памыляюся, размова пра адсоткі была толькі адносна назваў у самым пачатку артыкула, а згадваньне іншамоўных назваў у асноўным тэксьце артыкула ніякіх значных пярэчаньняў не выклікала. —zedlik 23:00, 27 верасьня 2009 (UTC)
25% — гэта каб ня было спрэчак. Мяркую, варта прыняць правіла, а затым абмяркоўваць гэты адсотак. Інакш Ліцьвен будзе гаварыць, што я «парушаю права на родную мову». І магчыма, ён і правы. --Vasyl` Babych 23:27, 27 верасьня 2009 (UTC)
Адсотак можна будзе зьмяніць толькі празь іншае галасаваньне :) Добра, тады пакуль яшчэ ніхто іншы не прагаласаваў, я б прапанаваў (калі вы згодныя) дапоўніць пункты 3 і 4 фармулёўкай, дзе б адсутнічалі канкрэтныя назвы разьдзелаў: назоў на мове такой дзяржавы можна дадаць толькі у разьдзеле «Гісторыя» → назоў на мове такой дзяржавы можна дадаць у разьдзеле пра назоў або гісторыю населенага пункта; на нацыянальнай мове меншасьці ў разьдзеле «Назоў → на нацыянальнай мове меншасьці ў разьдзеле пра назоў населенага пункта або каля згадкі пра гэтую нацыянальную меншасьць. Варыянты назваў пакуль лепей сапраўды пакінуць убаку, бо гэта зусім іншае пытаньне. —zedlik 00:55, 28 верасьня 2009 (UTC)
Для мяне галоўнае, каб не у пачатку артыкулу. Усё іншае дапушчальна. --Vasyl` Babych 06:41, 28 верасьня 2009 (UTC)
У Польшчы - 20%. Тут артыкул, які зьмясьціла Наша Ніва. Bocianski 17:03, 28 верасьня 2009 (UTC)
Варта было бы яшчэ паглядзець на законы пра мовы нацыянальных меншасьцяў у Эўропе накшталт польскага. Пра той жа працэнт. --EugeneZelenko 13:38, 28 верасьня 2009 (UTC)
Паспрабаваў пашукаць, але, падобна, што вельмі па-рознаму можа быць. Напрыклад, у Фінляндыі толькі 5,6% размаўляюць па-швэдзку (у сэнсе асноўнай мовы), але ў той жа час швэдзкая зьяўляецца афіцыйнай у Фінляндыі. —zedlik 22:38, 3 кастрычніка 2009 (UTC)
Прапаную прыняць праект, а ўжо затым уносіць прапановы наконт адсотка.

Гэта не галоўнае. --Vasyl` Babych 19:38, 3 кастрычніка 2009 (UTC)

Асабіста я ня супраць правіла, але хацеў бы ўдакладніць фармулёўку. Што ў другім пункце разумеецца пад «афіцыйнай мовай»? Напрыклад, існуюць паняткі «мова меншасьці» (якая прызнаецца афіцыйна) і «дапаможная мова» — ці лічацца яны «афіцыйнымі» ў разуменьні гэтага галасаваньня, калі яны былі прызнаныя на афіцыйным узроўні (дзяржаўным ці мясцовым) і, адпаведна, атрымліваецца, падпадаюць пад пункт 2? Зь іншага боку магчымая сытуацыя калі мова абсалютна ніяк не прызнаецца на афіцыйным узроўні, хаця зьяўляецца мовай меншасьці (напрыклад, расейская ў Эстоніі, 33% насельніцтва). Тады тут можа ўжывацца толькі пункт 4, і лічба ў 25% падаецца на мой погляд цалкам прымальнай. Ці правільна я ўсё разумею? —zedlik 22:38, 3 кастрычніка 2009 (UTC)

Нагадаю, што пытаньне першапачаткова не выглядала такім ужо прастым і кансэнсусным. Гл. Вікіпэдыя:Галасаваньні/Распаўсюджваньне дзьвюхмоўя на назвы артыкулаў у Вікіпэдыі на беларускай мове, Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін/Архіў 2#Назвы беларускіх паселішчаў па-расейску. То бок з самім правілам у прыкладна такім выглядзе быццам бы ўсе згодны. Але, калі справа даходзіць да беларускіх назваў, шмат хто з удзельнікаў супраць пазначэньня назвы на расейскай (дзяржаўнай на дадзены момант) мове. Калі гэтае правіла будзе прынята, яно па-першае будзе супярэчыць прыведзенаму вышэй галасаваньню, па-другое будзе прымушаць прыводзіць расейскія назвы для беларускіх мясьцін. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 10:01, 4 кастрычніка 2009 (UTC)

Цікава. Але насамрэч атрымліваецца, што так, правіла будзе патрабаваць наяўнасьці назваў па-расейску ў артыкулах пра ўсе беларускія населеныя пункты. —zedlik 20:49, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Атрымоўваецца, галасаваньне ўжо скончанае. --Taravyvan Adijene 19:35, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Атрымліваецца, што так. Ну тады як, рашэньне прынятае? :) Падводзіць вынік? —zedlik 20:05, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Вядома, не. На мой агляд, бяруць пад заўвагу актыўнасьць карыстальнікаў, павінна быць не менш за 3-4 галасы. Можа прадоўжыць? Bocianski 20:24, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Мне здаецца, што бязь зьменаў пытаньня галасаваньня працяг ня будзе мець сэнсу. Фактычна, тут перасякаюцца два пытаньні: замежныя мовы і расейская мова для беларускіх населеных пунктаў. Калі, напрыклад, адносна першага пытаньня я б падрымаў прапанову, то наконт другога — у мяне нэўтральна (радыкальна супраць назваў па-расейску ў артыкулах я ня буду, але садзейнічаць замацоўваньню гэтага праз галасаваньне ў мяне таксама жаданьня няма). І ў выніку — нічога... --zedlik 16:34, 17 кастрычніка 2009 (UTC)
Спадарства, перапрошваю за неактыўнасьць - былі абставіны... Мяркую, трэба галасаваньне пакуль спыніць ці працягнуць ды правесьці ўсебаковае абмеркаваньне пытаньня. Асабіста я супраць расейскіх назваў беларускіх вёсак ды местаў. :-) Але гэта ня я павінен рашаць. ;-) --Vasyl` Babych 23:36, 18 кастрычніка 2009 (UTC)
Ну калі час выйшаў, на маю думку, лепей будзе абмеркаваць фармулёўку пытаньня і пасьля зладзіць новае галасаваньне. Але вось якую фармулёўку зрабіць — без паняцьця...
Дарэчы, а якім чынам закрываюцца такія галасаваньні? «Непрынятае з-за адсутнасьці кворуму» ці што? І, мяркую, было б някепска вызначыць умовы наконт мінімальнай колькасьці ўдзельнікаў. Пэўна, трэба будзе як-небудзь заняцца. —zedlik 20:27, 19 кастрычніка 2009 (UTC)