Відманты
Відманты лац. Vidmanty | |
лет. Vydmantai | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Цельшаўскі |
Раён: | Цельшаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°45′14″ пн. ш. 22°16′8″ у. д. / 55.75389° пн. ш. 22.26889° у. д.Каардынаты: 55°45′14″ пн. ш. 22°16′8″ у. д. / 55.75389° пн. ш. 22.26889° у. д. |
Відманты |
Відманты (лет. Vydmantai) — вёска ў Летуве, каля ракі Рэшкеты. Уваходзяць у склад Варнеўскага староства Цельшаўскага раёну Цельшаўскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Відмунд або Відзімунт (Vidmund, Widmund[1][2], Widimunt[a]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Відзімонт азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Монтвід)[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. Відманты ўваходзілі ў склад Цельшаўскага павету Ковенскай губэрні[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1902 год — 144 чалавек[8]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле назвы мясцовасьці Widimuntheim
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Peterson L. Lexikon över urnordiska personnamn. — Uppsala, 2004. S. 34.
- ^ Widmund, Nordic Names
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1572.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20, 24.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 290.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 464.