Перайсьці да зьместу

Вялікі Шлёпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі Шлёпа
Імя пры нараджэньні Гоша
Дата нараджэньня 21 сьнежня 2017 (6 гадоў)
Месца нараджэньня Кіеў, Украіна
Сайт bigfloppaofficial.com (рас.)

Вялікі Шлёпа (ад расейск. «шлёпать»; таксама вядомы як проста Шлёпа або Вялікі расейскі кот[1][2][3][4]) — сэрыя інтэрнэтных жартаў з каракалам па імі Гоша[5][6][7][8]. У ангельскамоўным сэгмэнце Інтэрнэту вядомы як Флопа (па-ангельску: Floppa)[9] або Вялікі Флопа (па-ангельску: Big Floppa)[10].

Сапраўдная мянушка каракала — Гоша. Ён нарадзіўся 21 сьнежня 2017 году ў кіеўскім кашачым гадавальніку. Ва ўзросьце чатырох месяцаў яго набыла сям’я Бондаравых — Андрэй і Ялена — з Масквы[10]. У сьнежні 2019 году ўладальнікі каракала апублікавалі ў сваім Інстаграме здымак, дзе ён ляжыць на падваконьніку разам зь іншым катом — Жорам[11]. Гэты здымак у будучыні стаўся першым шаблёнам для мэмаў з каракалам.

Гоша важыць блізу 30 кіляграмаў[12], харчуецца сырым мясам і любіць крэвэткі[7]. У чэрвені 2021 году сеў на дыету[13].

Апрача каракала ў сям’і Бондаравых жывуць каты — Жора и Мацьвей[14].

Папулярнасьць і мэмы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гоша(недаступная спасылка) з катом Жорам.

На здымак каракала зважалі аўтары іранічных інстаграмных акаўнтаў, якія спачатку далі Гошу мянушку «big sahnr» (або проста «sahnr»). У студзені 2020 году за свае вялікія вушы Гоша атрымаў мянушку Big Floppa (от па-ангельску: flop — «пляскач»), пад каторай надалей атрымаў вядомасьць. У лютым 2020 году быў апублікаваны першы жарт, які набраў вялікую папулярнасьць — дэматыватар з адрэгаваным здымкам Гошы, дзе ён паказаны без вушэй[7].

«(недаступная спасылка)Лубок» са Шлёпам.

Выява распаўсюдзілася па іншых акаўнтах, якія спэцыялізуюцца на інтэрнэтных мэмах. Да траўня жарты са Шлёпам распаўсюдзіліся за межы Інстаграму — мэмы пра Каракала сталі публікаваць у Твітэры і на Рэдыце[11]. Улетку жарт дайшоў і да расейскамоўнага сэгмэнту, дзе, подля аналёгіі з Big Floppa, Гоша атрымаў мянушку Вялікі Шлёпа[7].

Збольшага жарты з Гошам выкарыстоўваюць для шчытпостынгу. Каракал таксама ня раз станавіўся героем фатажабаў. Напрыклад, твар Шлёпы дадавалі на скрыншоты зь відэагульняў, вокладак часопісаў, дадавалі яму пісталеты, капелюшы й іншыя аксэсуары, каб жарты можна было выкарыстоўваць як выявы-рэакцыі. Таксама Гошу часта малююць як рэпэра — імаверна, праз тое, што яго ангельскамоўная мянушка Big Floppa падобная да псэўданімаў амэрыканскіх выканаўцаў. Часам у жартах са Шлёпам выкарыстоўваецца малюнак ня Гошы, а іншых катоў, рысяў або сэрвалаў[7].

Да канца 2020 году вакол Шлёпы ўтварылася мноства фанацкіх супольнасьцяў і акаўнтаў[15] на Reddit, ува «ЎКонтакце», Твітэры і Інстаграме.Хоць сумарны лік падпісантаў не перавышае 50 тысячаў, у гэтых супольнасьцях каракала ўважаюць за «крыніцу перайманьня» і «лідэра моладзі», а таксама кожную пятніцу адзначаюць «пятніцу Шлёпы». У камэнтарах да публікацыяў гаспадароў Гошы карыстальнікі цікавяцца жыцьцём Каракала, выказваюць зьдзіўленьне ягонымі памерамі, усяляк абгульваюць ягоную мянушку[7].

Партрэт Шлёпы.

У 2020-2021 гадох зьявіліся жарты, дзе Шлёпая «распавядае» пра тое, як правільна рыхтаваць пяльмені, і пра тое, што зьдзяйсьняў ваенныя злачынствы[13]. Шлёпы ў жартах, таксама, мае своеасаблівага «ворага» — сьфінкса Бінгуса. У беларускамоўным сэгмэнце Шлёпа распавядаў рэцэпт калдуноў[16][17], а таксама ствараліся жарты, дзе Шлёпа — беларускі патрыёт і змагар за незалежнасьць Беларусі[18] і вяртаньне беларускіх этнічных земляў[19].

У траўні 2021 году фанаты каракала пачалі пісаць у мэсэнджарэх сваім бацькам «Глядзі, гэта Шлёпа, вялікі расейскі кот. Як ён табе?», а потым публікавалі іхную рэакцыю ў сябе ў профілі сацыяльных сетак[20]. Найбольш папулярным здымкам у такіх апытаньнях стаў «Шлёпа ў ваннай»[4]. Гэты флэшмоб набраў вялікую папулярнасьць у расейскамоўным сэгмэнце Інтэрнэту[8]. Пазьней нарадзілася іншая варыяцыя жарту: «Мам, глядзі, гэта Хасьбік» з дагестанскім блёгерам Хасбулою Магамэдавам[3][4].

29 чэрвеня 2021 году карэспандэнт тэлеканалу «Дождж» Марыя Барзунова ўзяла інтэрвію ў Шлёпы: у ім яго гаспадары распавялі пра каракала і ягоную папулярнасьць[12][13][21].

Прадукцыя са Шлёпам

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2020 годзе фанаты Гошы папрасілі ў сям’і Бондаравых дазвол на выкарыстаньне яго выявы ў розных прадуктах. Такім чынам, у продажы зьявіліся кубкі, статуэткі і кубікі з Big Floppa. Вясной 2021 году ў краме Google Play зьявілася праграма, прысьвечаная Шлёпе. Гульня складаецца са здымкаў Гошы, які зь ціскам зьмяняе выраз твару на «гаварлівы» і выдае розныя гукі[11].

  1. ^ Знакомьтесь, Шлепа, большой русский кот: как домашний каракал покорил соцсети Праверана 2021-07-02 г. Архіўная копія ад 2021-07-02 г.
  2. ^ Виктория Молчанова (2021-05-26) Шлёпа — уже не большой русский кот. Теперь он — леди Димитреску и певец «Евровидения» (спасибо мемам) Праверана 2021-06-09 г. Архіўная копія ад 2021-06-06 г.
  3. ^ а б «Мам, смотри, это Хасбик». Родительницы оценивают дагестанского блогера, и виноват в этом Большой Шлёпа Праверана 2021-06-09 г. Архіўная копія ад 2021-06-06 г.
  4. ^ а б в Женя Кузьмин (2021-05-20) «Мам, смотри, это Шлёпа, большой русский кот»: в соцсетях знакомят родителей с мемом про каракала — и делятся реакцией Праверана 2021-06-09 г. Архіўная копія ад 2021-06-06 г.
  5. ^ Family Live with Wild Caracal Cat Праверана 2021-07-08 г. Архіўная копія ад 2021-07-09 г.
  6. ^ Раиса Анушкина (2021-05-27) «Мама, это Шлёпа, большой русский кот»: как каракал стал героем соцсетей и почему его фото шлют родственникам Праверана 2021-06-15 г. Архіўная копія ад 2021-06-14 г.
  7. ^ а б в г д е Даша Лайзаренко (2020-12-26) Большому Шлёпе исполнилось три года: эволюция постироничных мемов про каракала и интервью с его владельцами Праверана 2021-06-09 г. Архіўная копія ад 2021-04-28 г.
  8. ^ а б Алёна Аракчеева (2021-05-23) «Мам, смотри, это Шлёпа»: мы показали родителям мем про большого русского кота — и вот как они реагируют :) Праверана 2021-06-09 г. Архіўная копія ад 2021-06-06 г.
  9. ^ Najla Firdaus (2020-11-09) Mengenal Caracal, Kucing Besar yang Sering Dijadikan Meme ‘Floppa’ dan ‘Zabloing’ Праверана 2021-06-26 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  10. ^ а б Conheça Big Floppa, o gato que virou a grande estrela dos memes na internet Праверана 2021-06-09 г. Архіўная копія ад 2021-06-09 г.
  11. ^ а б в Виктория Рябикова (2021-06-04) Кто же на самом деле этот кот Шлепа, самый популярный котомем? Праверана 2021-06-09 г. Архіўная копія ад 2021-06-06 г.
  12. ^ а б Жизнь со Шлепой: хозяйка кота-мема — о том, как к питомцу пришла популярность и о ее последствиях Архіўная копія ад 2021-07-02 г.
  13. ^ а б в Большой русский кот Шлепа поучаствовал в интервью телеканалу «Дождь». В военных преступлениях он так и не признался Архіўная копія ад 2021-07-02 г.
  14. ^ Редакция фотографов Yahoo News (2019-06-01) PHOTOS: This couple owns a caracal cat Праверана 2021-08-17 г.
  15. ^ Большой Шлепа, русский кот. Он же Гоша. Он же мем Архіўная копія ад 2021-06-06 г.
  16. ^ Вялікі Шлёпа распавядае, як хутка і смачна зрабіць калдуны-дранікі з мясам - VK(недаступная спасылка)
  17. ^ Вялікі Шлёпа распавядае, як хутка і смачна зрабіць калдуны-дранікі з мясам - YouTube
  18. ^ Беларускія каты(недаступная спасылка)
  19. ^ Беларускія каты(недаступная спасылка)
  20. ^ scoozi21 (2021-05-26) «Мама, это Шлепа, большой русский кот» — новый флешмоб в Твиттере Праверана 2021-07-09 г. Архіўная копія ад 2021-07-09 г.
  21. ^ «На самом деле он Гоша»: журналисты «Дождя» взяли интервью у хозяйки Шлепы — большого русского кота Архіўная копія ад 2021-06-30 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]