Каракал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каракал
Каракал (Caracal caracal)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадДрапежныя
СямействаКаціныя
РодКаракалы
ВідКаракал
Бінамінальная намэнклятура
Caracal caracal
(Schreber, 1776)
Арэал
Арэал

Карака́л, або пустынная (стэпавая) рысь (Caracal caracal) — драпежны сысун сямейства каціных.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьнешне нагадвае рысь, але драбнейшы па памерах, больш стройны і аднастайнай афарбоўкі. Даўжыня цела 65—82 см, хваста — 25—30 см, вышыня ў карку 45 см; вага — 11—19 кг. Вушы з кістачкамі (да 5 см) на канцах. На лапах разьвітая шчотка з шорсткай поўсьці, якая аблягчае перасоўваньне па пяску.

Футра кароткае і дыхтоўнае. Афарбоўкай нагадвае паўночнаамэрыканскую пуму (Felis concolor): пясчаны альбо чырвона-карычневы верх, белаваты ніз; па баках пысы чорныя адмеціны. Кістачкі і вонкавы бок вушэй чорныя. Вельмі рэдка сустракаюцца чорныя каракалы-мэляністы.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва «каракал» паходзіць ад турэц. karakulak «чорнае вуха», бо задні бок вушэй гэтых котак чорны. У Паўночнай Афрыцы каракала таксама называюць бербэрыйскай рысьсю.

Падвіды каракала[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Caracal caracal caracal
  • Caracal caracal algira
  • Caracal caracal damarensis
  • Caracal caracal limpopoensis
  • Caracal caracal lucani
  • Caracal caracal michaelis
  • Caracal caracal nubicus
  • Caracal caracal poecilictis
  • Caracal caracal schmitzi

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каракалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў