Вольга Ількіў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вольга Ількіў
укр. Ольга Ільків
Імя пры нараджэньні укр. Ольга Фаустинівна Ільків
Род дзейнасьці партызанка, сувязная
Дата нараджэньня 21 чэрвеня 1920(1920-06-21)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 сьнежня 2021(2021-12-05)[1] (101 год)
Месца сьмерці
Грамадзянства Украіна
Занятак паэтка, пісьменьніца
Вядомая як сувязная Рамана Шухевіча, партызанка, палітвязьнеўка
Псэўданімы «Роксоляна», «Ольга Звіробій»
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені

Во́льга Фаўстынаўна Ількіў (па-ўкраінску: Ольга Фаустинівна Ільків; мянушкі «Роксоляна», «Ольга Звіробій»; 21 чэрвеня 1920, Стрый, Украінская Народная Рэспубліка — 6 сьнежня 2021, Львоў, Украіна) — украінская партызанка, афіцэрка сувязі Ўкраінскай паўстанчай арміі, сувязная Рамана Шухевіча, палітвязьнеўка, паэтка[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вольга Ількіў нарадзілася 21 чэрвеня 1920 году ў месьце Стрый, які пасьля падпісаньня Варшаўскай дамовы (за пару месяцаў да ейнага зьяўленьня на сьвет) увайшоў у склад Другой Польскай Рэспублікі. Ейныя бацькамі былі Фаўстын Ількіў і Разалія-Кацярына (народжаная Кацур).

Пасьля разводу бацькоў у 1934 годзе Вольга Ількіў зьехала з маці жыць у Варшаву. Яна вучылася ва Ўкраінскім жаночым інстытуце ў Пярэмышлі, дзе стала чаліцай украінскай скаўцкай арганізацыі «Пласт». 30 чэрвеня 1941 г. В. Ількіў уступіла ў Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Пасьля нямецкага ўварваньня ва Ўкраіну Ількіў зьбегла ў Жытомір, дзе ўладкавалася працаваць на чыгунку. Там яна выкарыстоўвала свае дакумэнты, каб атрымліваць на сваё імя білеты на цягнік і перадаваць іх украінскім байцам.

Да акупацыі Львова бальшавікамі вучылася ў Львоўскім мэдычным інстытуце і наведвала курсы касмэталёгіі.

27 красавіка 1943 г. у Львове ў царкве сьв. Спаса пабралася шлюбам з байцом Украінскай паўстанчай арміі Ўладзімірам Лікотам («Данілам») (загінуў 17 сакавіка 1948 г.)[3].

Зьняволеньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 сакавіка 1950 году вырашыла паехаць разьвітацца з сябрамі ў Львоў, дзе і была арыштаваная. Як удзельніца супраціву Ількіў была арыштаваная і заключаная ў Львове. У турме яна даведалася, што Шухевіч загінуў у перастрэлцы з апэратыўнай групай МДБ, якая атакавала яго ў сяле Белагоршча (цяпер частка Львову) 5 сакавіка 1950 году. Ільків падвяргалася зьбіцьцю і катаваньням, ахоўнікі таксама прымушалі яе глынаць псіхатропныя рэчывы[4].

У 1952 годзе Ількаў была асуджаная да 25 гадоў зьняволеньня за «удзел у антысавецкай бандзе». Заключэньне яна адбывала ў Аляксандраўскім і Ўладзімірскім цэнтралах, а таксама ў Іркуцкай вобласьці, вызваліўшыся толькі 6 лютага 1964 году. Ейных дзяцей аддалі ў дзіцячы дом у Пагулянцы, зьмяніўшы іх імёны на Веру і Андрэя Бойку. Яны выхоўваліся ў духу ўзорных «савецкіх людзей»[5].

Пасьля сьмерці Сталіна ў 1953 годзе ягоны пераемнік Мікіта Хрушчоў памілаваў сотні людзей пры ўмове іх раскаяньня. В. Ількіў гэтага не зрабіла. У СССР такіх было чатыры жанчыны, апроч яе гэта Кацярына Зарыцкая, Галіна Дзідык і Дар’я Гусяк[6]. Усе яны былі сувязныя Рамана Шухевіча. Іх зьмясцілі ў адну камэру, каб яны не падбухторвалі сваіх сукамэрніцаў. 14 гадоў пасьля арышту В. Ількіў была вызваленая пасьля падачы ёю прашэньня аб памілаваньні. А яшчэ ў 1953 годзе, пасьля сьмерці Сталіна, дырэктарка дзіцячага дома, дзе ўтрымліваліся дзеці Ількіў, Валянціна Анціпава на свой страх і рызыку перадала ейныя ліст дзецям, якія дзякуючы гэтаму даведаліся, што іх маці жывая[7].

Пасьля вызваленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь верасьня 1964 году В. Ількіў зьмяніла некалькі працаў: прадавачкі ў кіёску, гардэробніцы і мэдсястры ў Львоўскай абласной бальніцы, з 1966 году яна працавала дворніцай. З 1972 году да выхаду на пэнсію ў 1976 годзе Ількіў працавала ў Львоўскім гістарычным музэі і ў адзьдзеле фондаў Музэю народнай архітэктуры і побыту (1977—1979)[8].

Загадам Прэзыдэнта Ўкраіны № 32 ад 17 студзеня 2008 году Вольга Ількіў узнагароджаная ордэнам княгіні Вольгі III ступені[9]. Сябра Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» з 2015 году і Львоўскага абласнога брацтва ветэранаў нацыянальна-вызваленчай барацьбы.

Вольга Ількіў памерла ў Львове 6 сьнежня 2021 году ва ўзросьце 101 году. Пахаваная на Лычакіўскіх могілках[10].

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ільків Ольга Фаустинівна. У тенетах двох «закриток»: поезія / Ольга Ільків. — Л.: Каменяр, 2011. — 183 с.: фотогр., ноти. — 1000 екз. ISBN 978-966-607-171-5

Артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ільків Ольга Фаустинівна. «Роман Шухевич як літературний критик» // «Роман Шухевич: постать на тлі доби Воюючої України» (Т., 2005).
  • Ільків Ольга Фаустинівна. «Роман Шухевич у моєму житті» // «Літопис УПА. Т. 45. Генерал Роман Шухевич — „Тарас Чупринка“ Головний Командир УПА» (Торонто; Л., 2007).
  • Ільків Ольга Фаустинівна. «Провідник Роман Шухевич та жінки» // «Роман Шухевич: постать на тлі доби Воюючої України» (Т., 2005).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://city-adm.lviv.ua/news/society/public-sector/289472-hromada-lvova-sumuie-z-pryvodu-smerti-zviazkovoi-upa-olhy-ilkiv
  2. ^ Єжижанський Олег. Зв’язкова Шухевича: «Моїх дітей хотіли виховати яничарами» // Історія. — 2017. — № 8 (45) (серпень). — С. 18—19, 24.
  3. ^ Шот Микола. На пагорбі долі — Тернопіль : Укрмедкнига, 2013. — С. 331—335.
  4. ^ Шот Микола. На пагорбі долі — Тернопіль : Укрмедкнига, 2013. — С. 331—335.
  5. ^ Полюга Любомир. Шляхами спогадів: 1944—1956. — Львів, 2003. — 180 с.
  6. ^ Антонова Тетяна. Жінки в житті Романа Шухевича, Головного командира Української Повстанської Армії // Життя та діяльність Романа Шухевича. — № 10. — С. 244—256.
  7. ^ Єжижанський Олег. Зв’язкова Шухевича: «Моїх дітей хотіли виховати яничарами» // Історія. — 2017. — № 8 (45) (серпень). — С. 18—19, 24.
  8. ^ Незламна: життя та боротьба зв’язкової Шухевича Ольги Ільків. lvivski.info,14 грудня 2021, https://web.archive.org/web/20211215203051/https://lvivski.info/uk/article-2478-nezlamna-zhittya-ta-borotba-zvyazkovoi-shukhevicha-olgi-ilkiv
  9. ^ Указ Президента України Про відзначення державними нагородами України (від 17 січня 2008 р. № 32/2008, Указ Президента України Про відзначення державними нагородами України (від 17 січня 2008 р. № 32/2008,. Архів оригіналу за 21 лютого 2014.
  10. ^ У Львові померла 101-річна зв’язкова УПА // Укрінформ, 06.12.2021, https://www.ukrinform.ua/rubric-regions/3363491-u-lvovi-pomerla-101ricna-zvazkova-upa.html