Венскі прыродазнаўчы ўнівэрсытэт
Венскі прыродазнаўчы ўнівэрсытэт | |
па-нямецку: Universität für Bodenkultur Wien | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1872 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], European Partnership for Innovative Campus Unifying Regions[d][4], ORCID[d][5], ASEAN European Academic University Network[d][6] і Austrian Academic Library Consortium[d][7] |
Вэб-сайт | boku.ac.at |
Венскі прыродазнаўчы ўнівэрсытэт (па-нямецку: Universität für Bodenkultur Wien) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэта і зь сядзібаю у Вене.
Дом
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля 27 гадоў работы ў дварэ «Шэнбарн» ў 1896 годзе горад вырашыў пабудаваць новы дом у 18 акрузе. Аддзелы сельскае гаспадаркі, глебазнаўства, садоўніцтва, жывёлагадоўлі, эканомікі і сацыяльных навук па-ранейшаму знаходзяцца ў гэтым доме і сёньня. Яшчэ адзін гарадзкі дом, разьмешчаны ў 19 акрузе недалёка ад станцыі мэтро Гілігенштат, зьяўляецца сядзібаю аддзелаў біятэхналёгіяў, хіміі, навук аб расьлінах, кіраваньня воднымі рэсурсамі, кіраваньня адходамі і харчовых навук. У Туліне, на поўнач ад горада, таксама ёсьць комплекс дасьледчых устаноў з лябараторыямі і абсталяваньнем у галіне біятэхналёгіяў сельскагаспадарчых навук. Іншымі важнымі месцамі і выпрабавальнымі палямі зьяўляюцца Грос-Энзерсдорф (Ніжняя Аўстрыя), Эдлерэдорф (Вена), Кнодэльгутэ (Вена), Гойбэрг (Бургенлянд) і водны аддзел Люнц-ам-Зэ (Ніжняя Аўстрыя).
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У рамках рэарганізацыі ў 2002 годзе аўтаномныя інстытуты былі ператвораныя ў 13 аддзелаў з падначаленымі пададдзеламі і інстытутамі. У 2021 годзе пасьля далейшых змяненьняў у арганізацыйнай структуры ўнівэрсытэта існуе 15 аддзелаў:
- Аддзел матэрыялазнаўства і тэхналягічнага працэсу
- Аддзел біятэхналёгіяў
- Аддзел водна-атмасфэрнай сфэры
- Аддзел нанабіятэхналёгіяў
- Аддзел хіміі
- Аддзел інтэгратыўнасьці біялёгіі дасьледаваньняў біяразнастайнасьці
- Аддзел харчовых навук і харчовых тэхналёгіяў
- Аддзел прасторы, краявіду і інфраструктуры
- Аддзел эканамічных і сацыяльных навук
- Аддзел ўстойлівых сельскагаспадарчых сыстэм
- Аддзел будаўнічай тэхнікі і прыродных небясьпек
- Аддзел лясных і глебавых навук
- Аддзел сельскагаспадарчых навук
- Аддзел сельскагаспадарчых біятэхналёгіяў
- Аддзел прыкладное генэтыкі і клетачнае біялёгіі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
- ^ archINFORM (ням.) — 1994.
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://epicur.education/our-alliance/university-partners/
- ^ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members
- ^ https://web.archive.org/web/20240430185709/https://asea-uninet.org/about-us/history/
- ^ https://web.archive.org/web/20231222111205/https://www.kemoe.at/mitgliedschaft/mitglieder
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Венскі прыродазнаўчы ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў