Венскі ўнівэрсытэт прыкладнога мастацтва
Выгляд
Венскі ўнівэрсытэт прыкладнога мастацтва | |
па-нямецку: Universität für angewandte Kunst Wien | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1867[1] |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], ORCID[d][4] і ASEAN European Academic University Network[d][5] |
Вэб-сайт | dieangewandte.at |
Венскі ўнівэрсытэт прыкладнога мастацтва (па-нямецку: Universität für angewandte Kunst Wien)— аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са станам унівэрсытэта з сядзібаю ў Вене.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1868—1918 — мастацкая школа Царскага і каралеўскага музэя мастацтваў і прамысловасьці
- 1919—1937 — мастацкая школа Аўстрыйскага музэя мастацтваў і прамысловасьці
- 1937—1941 — Дзяржаўная мастацкая школа ў Вене
- 1941—1945 — Царская школа прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1945—1948 — Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1948—1970 — Акадэмія прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1970—1998 — Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1999 — Венскі ўнівэрсытэт прыкладнога мастацтва
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучні прадстаўляюць 70 краін, сярод якіх больш за ўсё з Аўстрыі (60 %), краін ЭЗ (25 %) і іншых краін сьвету (15 %). Вучні рэгулярна ўдзельнічаюць у выставах, сьвятах, сцэнічных пастаноўках ─ колькасьць такіх мерапрыемстваў складае некалькі сотняў у год. У структуру вучэльні ўваходзяць студыя керамікі, пераплётны цэх, некалькі майстэрняў, у якіх адпрацоўваюць прафэсыйныя навыкі будучыя спэцыялісты па тэхналёгіях апрацоўкі тканін, мэталаў, драўніны і інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ^ База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members
- ^ https://web.archive.org/web/20240430185709/https://asea-uninet.org/about-us/history/
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Венскі ўнівэрсытэт прыкладнога мастацтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў