Венскі тэхнічны ўнівэрсытэт
Венскі тэхнічны ўнівэрсытэт | |
па-нямецку: Technische Universität Wien | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1815 |
---|---|
Рэктар | Peter Skalicky[d], Sabine Seidler[d], Johann Joseph von Prechtl[d] і Jens Schneider[d][1][2] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Найлепшыя прамысловыя мэнэджэры Эўропы[d], Confederation of Open Access Repositories[d][4][5], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][6], Навукова-інфармацыйная служба[d][7], eduroam[d][8], arXiv[d][9], European Open Science Cloud Association[d][10], ASEAN European Academic University Network[d][11], Austrian Academic Library Consortium[d][12] і European Spatial Data Research[d][13] |
Вэб-сайт | tuwien.at |
Венскі тэхнічны ўнівэрсытэт (па-нямецку: Technische Universität Wien, скар. TU Wien) — адзін з буйных унівэрсытэтаў у Вене, заснаваны ў 1815 годзе пад назвай «Царска-каралеўскі політэхнічны інстытут». У цяперашні час ва ўнівэрсытэце 8 факультэтаў з 56 інстытутамі, якія ўключаюць 21 аддзяленьне бакаляўрыяту, 43 аддзяленьні магістратуры і 3 аддзяленьні дактарантуры. Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 17 600 вучняў (19 % замежнікаў, 30 % жанчын). Асабовы склад — 4 тыс. работнікаў, зь іх 1800 выкладчыцкі склад выкладае праз сеціва. Вучэбная праграма і дасьледчая дзейнасьць унівэрсытэта сканцэнтравана на тэхнічных і прыродазнаўчых навуках.
У 2005 годзе Венскі тэхнічны унівэрсытэт заняў 32 месца ў сьпісе лепшых тэхнічных унівэрсытэтах сьвету, або 8-е месца ў Эўропе.
Факультэты і інстытуты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Факультэт матэматыкі і геаінфармацыйных сыстэм
- Фізычны факультэт
- Факультэт тэхнічнай хіміі
- Факультэт інфарматыкі
- Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
- Факультэт архітэктуры і рэгіянальнага плянаваньня
- Факультэт машыназнаўства і арганізацыі вытворчасьці
- Факультэт электра- і інфармацыйнай тэхнікі
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Політэхнічны ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1815 годзе царом Францам. 6 лістапада 1815 года ўрачыста адчыніліся дзверы ВНУ, а на наступны дзень пачаліся казаньні.
У 1872 годзе політэхнічны інстытут быў ператвораны ў Вышэйшую тэхнічную школу.
З 1919 года ў унівэрсытэт пачалі прымаць жанчын.
У 1975 годзе Вышэйшая тэхнічная школа была перайменаваная ў Венскі тэхнічны ўнівэрсытэт.
Асноўныя дамы тэхнічнага унівэрсытэта знаходзяцца ў сярэдзіне Вены на плошчы Караля, па суседзтве са шматлікімі помнікамі культуры (царквой Карла, гістарычным музэем горада Вены, Музычным таварыствам).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.tuwien.at/tu-wien/aktuelles/news/news/inauguration-des-rektors-der-technischen-universitaet-wien
- ^ https://www.tuwien.at/tu-wien/organisation/universitaetsleitung/rektorat/rektor/
- ^ База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
- ^ https://web.archive.org/web/20190714135243/https://www.coar-repositories.org/community/members-and-partners-by-country/
- ^ https://web.archive.org/web/20240131234035/https://www.coar-repositories.org/members/
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://idw-online.de/de/institution88
- ^ https://www.it.tuwien.ac.at/en/tunet/wlan/eduroam/
- ^ Our Members / Tier 4
- ^ https://eosc.eu/members/
- ^ https://web.archive.org/web/20240430185709/https://asea-uninet.org/about-us/history/
- ^ https://web.archive.org/web/20231222111205/https://www.kemoe.at/mitgliedschaft/mitglieder
- ^ http://www.eurosdr.net/members/members
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Венскі тэхнічны ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў