Венскі мэтрапалітэн
Выгляд
| Венскі мэтрапалітэн | |
| цягнік тыпу T1 | |
| | |
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Вена, Аўстрыя |
| Пачатак працы | 25 лютага 1978 |
| Лініі |
5 лініяў Даўжыня: 78,5 км |
| Колькасьць станцыяў | 104 |
| Пасажырапаток на дзень | 1,3 млн. (2009) |
| Пасажырапаток на год | 439,8 млн (2014) |
| Схема мэтрапалітэну | |
Венскі мэтрапалітэн (па-нямецку: U-Bahn Wien), дзе U-Bahn скарачэньне ад нямецкага Untergrundbahn (падземная чыгунка) — разам з S-bahn від чыгуначнага грамадзкага транспарту Вены. Пачатак эксплюатацыі сучаснай сеткі датуецца 8 траўня 1976 году, адчынены для пасажыраў 25 лютага 1978 году. Аднак яшчэ ў 1898-м годзе ў Вене пачала працаваць гарадзкая чыгунка, частка інфраструктуры якой пазьней была ўлучана ў сучасны мэтрапалітэн.