Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт
Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт | |
Central European University | |
![]() | |
![]() Лягатып | |
Заснаваны | 1991 |
---|---|
Колькасьць пэрсаналу |
|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Alliance of Leading European Universities in Economic and Social Sciences[d][2] і arXiv[d][3] |
Вэб-сайт | ceu.edu(анг.) |
Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт (па-вугорску: Közép-európai Egyetem, па-нямецку: Zentraleuropäische Universität, па-ангельску: Central European University) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэту і з сядзібамі ў Будапэшце і Вене. Навучаньне вядзецца на ангельскайй мове. Установа мае падвойную вугорскую і амэрыканскую акрэдытацыю.
Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэтодыка выкладаньня ўстановы апэлюе да адукацыйных традыцый амэрыканскіх унівэрсытэтаў. Унівэрсытэт заахвочвае студэнтаў і выкладчыкаў праводзіць параўнальныя і міждысцыплінарныя дасьледаваньні. Установа адрозьніваецца міжнародным характарам: штогод ва ўнівэрсытэце прымаюць больш за 1500 замежных студэнтаў з больш чым 100 краін і каля 300 выкладчыкаў з больш чым 30 дзяржаў. Большасьць студэнтаў атрымліваюць поўнае або частковае пакрыцьцё выдаткаў на навучаньне і пражываньне ў Будапэшце дзякуючы стыпэндыяльнай сыстэме, якая фінансуецца Джорджам Сорасам, які зьяўляецца адным з заснавальнікаў установы.
Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дзяржаўнага кіраваньня
- Эканомікі і бізнэсу
- Філязофіі
- Гэндэрных дасьледаваньняў
- Гісторыі
- Кагнітывістыкі
- Прыкладной матэматыкі
- Навук аб навакольным асяродзьдзі
- Паліталёгіі
- Права
- Сацыялёгіі і сацыяльнай антрапалёгіі
- Міжнародных адносін
- Сярэднявечных навук
- Нацыяналістычных навук
- Школа сацыяльнай палітыкі
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў