Апольскае ваяводзтва
Апольскае ваяводзтва | |||||
| |||||
Сядзіба ваяводы Сядзіба сэйміка | Аполе | ||||
---|---|---|---|---|---|
Адміністрацыя ваяводзтва | Opole, ul. Piastowska 14 | ||||
Ваявода | Адрыян Чубак (Adrian Czubak) | ||||
Адміністрацыя маршалка | Opole, ul. Piastowska 14 | ||||
Маршалак | Анджэй Була (Andrzej Buła) | ||||
Плошча | 9 411,87 км² | ||||
Насельніцтва | 1 002 575 чалавек (на 30 чэрвеня 2014) | ||||
Шчыльнасьць насельніцтва | 107 чалавек/км² | ||||
Нумарныя знакі | O |
Апольскае ваяводзтва (па-польску: Województwo opolskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Утворана 1 студзеня 1999 на падставе ўставы ад 24 ліпеня 1998 году аб увядзеньні тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы з наступных тэрыторыяў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Апольскага ваяводзтва і Алескага павету Чэнстахоўскага ваяводзтва. Пачаткова плянавалася, што яно ўвойдзе ў Сылескае ваяводзтва са сталіцай у Катавіцах, але пасьля пратэстаў жыхароў Апольскае ваяводзтва было захаванае ў амаль нязьмененых межах. Большасьць тэрыторыі ваяводзтва складае паўночна-заходняя частка Верхняй Сылезіі — Апольская Сылезія.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ваяводзтва знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Польшчы, мяжуе з Чэхіяю і ваяводзтвамі:
Гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Апольскім ваяводзтве налічваецца 35 населеных пунктаў з гарадзкімі правамі, у тым ліку 1 горад існуе на правах павету (Аполе).
Паветы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апольскае ваяводзтва складаецца з 12 паветаў — 11 земскіх і 1 гарадзкога.
Гміны і населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад ваяводзтва ўваходзіць 71 гміна (3 гарадзкія, 32 сельска-гарадзкія і 36 сельскіх).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апольскае ваяводзтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |