Варанцэвічы (аграгарадок)
| Варанцэвічы лац. Varancevičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Талачынскі |
| Сельсавет | Воўкавіцкі |
| Першыя згадкі | 1501 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°22′05,50″ пн. ш. 29°54′21,50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 224 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2136 |
| СААТА | 2246808026 |
| Нумарны знак | 2 |
| Варанцэвічы на мапе Беларусі ± Варанцэвічы | |
Варанцэ́вічы[1] — аграгарадок у Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Воўкавіцкага сельсавету Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўспамін пра Варанцэвічы датуецца 1501 рокам. У 1567 року мястэчка належала Ю. Радзівілу й уваходзіла ў склад Аршанскага павету Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 року вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
У XIX стагодзьдзе мястэчка належала шляхцічам Воўк-Ланеўскім. Па стане на 1886 рок у Варанцэвічах налічвалася 8 двароў і 33 жыхары, была багадзельня, праваслаўная прыходзкая царква. У 1887 року была адчыненая прыходзкая школа. На пачатку XХ стагодзьдзя ў мястэчку ўжо налічвалася 23 двары й пражывала больш за 100 жыхароў. У 1924 року ў Варанцэвічах было ўжо 145 жыхароў. У школе навучалася каля 100 вучняў.
Ёсьць Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок і ўчастковая больніца[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 224 чалавекі
- 1999 год — 264 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 444
- ↑ http://vlib.by/pridvinie/index.php/naselenuja-pynktu-lib/1122-varancevichi-veska-talachinskiy-raion(недаступная спасылка)