Лякарня
Ляка́рня (больніца) — лекавальна-прафіляктычная ўстанова, якая надае стацыянарную кваліфікаваную і спэцыялізаваную мэдычную дапамогу.
Найбольш пашыранымі відамі ёсьць дыспансэр, клініка і радзільня. Можа падаваць платныя паслугі дзеля прыбытку ў якасьці прыватнага прадпрыемства. Таксама бывае на ўтрыманьні і ва ўласнасьці мясцовага самакіраваньня, рэлігійнай суполкі, дабрачыннай ўстановы і ўраду. Паказаньнем для накіраваньня і звароту ёсьць вострая і цяжкая праява хваробы, што вымагае надзвычайнай і працяглай лекарскай дапамогі з агульным падыходам да абсьледаваньня, дыягностыкі і лячэньня, як і з выкарыстаньнем складанай лекавальнай прылады, пастаянным назіраньнем лекара і доглядам. Адпаведна мае службы анэстэзіялёгіі, дыягностыкі і рэанімацыі, аддзяленьні паводле профілю, рэанімацыі з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі, далечваньня і рэабілітацыі[1].
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лякарні клясыфікуюцца па тыпе арганізацыі і па спэцыялізацыі.
Тыпы арганізацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дэцэнтралізаваныя — кожнае аддзяленьне займае асобны корпус лякарні. Недахоп такой сыстэмы — вялікая плошча. У чыстым выглядзе практычна не сустракаецца.
- Цэнтралізаваныя — абсалютная большасьць аддзяленьняў злучаюцца ў адным корпусе і, як правіла, разьмяшчаюцца на розных паверхах або частках будынка. Звычайна пры такім выглядзе арганізацыі за межы аднаго збудаваньня выносяцца тэхнічныя памяшканьні, блёк харчаваньня, паліклінічныя і танаталягічныя (патолягаанатомічныя) аддзяленьні.
- Мяшаны — злучэньне асаблівасьцяў абодвух відаў: існуюць адзін-два вялікія карпусы з рознымі аддзяленьнямі і некалькі драбнейшых карпусоў для асобных аддзяленьняў. Большасьць вялікіх лякарняў уладкаваныя паводле такога прынцыпу.
Спэцыялізацыя (профіль)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Спэцыялізаваныя — скіраваныя на лекаваньне пэўнай клясы захворваньняў: кардыялягічныя (кардыяцэнтар), нэўрахірургічныя, анкалягічныя, уралягічныя, інфэкційныя і іншыя.
- Агульныя — шматпрофільныя ўстановы, скіраваныя на дыягностыку і лекаваньне шырокага спэктру захворваньняў.
- Дзіцячыя.
- Для зьнявечаных (шпіталь).
У адпаведнасьці з профілем лекаваньня плянуецца разьмяшчэньне палатаў у тэрапэўтычных і хірургічных ды інфэкцыйных карпусах.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 г. лякарні прынялі 29,8 % жыхароў краіны[2]. На 2021 год у Беларусі налічвалася 582 лякарні[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Эдуард Вальчук. Бальніца // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 267. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
- ^ Надзея Нікалаева. Сёньня 73 працэнты цяжарных жанчынаў маюць розныя захворваньні // Краіна здароўя. — 15 сакавіка 2011. — № 14 (250). — С. 8.
- ^ Ахова здароўя Беларусі: колькасныя паказчыкі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 красавіка 2022 г. Праверана 12 красавіка 2022 г.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |