Лявон Ермаловіч
Лявон Ермаловіч | |
Дата нараджэньня | 21 ліпеня 1923 |
---|---|
Дата сьмерці | 24 лістапада 2004 (81 год) |
Лявон Іванавіч Ермаловіч (21 ліпеня 1923, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўская воласьць, Менскі павет, БССР — 24 лістапада 2004, Беларусь) — настаўнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перад вайной закончыў 10 клясаў Дзяржынскай СШ № 1. Са жніўня 1941 г. быў у падпольнай групе, выконваў розныя адказныя даручэньні. У лістападзе 1942 г. пайшоў у савецкі партызанскі атрад «Бальшавік» брыгады імя Сталіна. Удзельнічаў з групай падрыўнікоў (5 чалавек) у падрыве 4 нямецкіх эшалёнаў і 28 аўтамашын з жывой сілай і тэхнікай, а таксама ў разгроме нямецкіх паліцэйскіх гарнізонаў у вёсках Рубяжэвічы, Камень, Гірдушкі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, мэдалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені і іншымі. З 1951 г. па 1988 г. працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Навасёлкаўскай СШ. Брат Міколы і Валянціна Ермаловічаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ермаловіч Леанід Іванавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1. С. 622.