Перайсьці да зьместу

Вадапойла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадапойла, трансьліт. Vadapojla
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Жыткавіцкі
Сельсавет Руднянскі
Геаграфія
Вышыня НУМ 131 м
Часавы пас
Каардынаты 52°09′08″ пн. ш. 27°58′55″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 119 чал. (1940)
колькасьць двароў 24
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2353
Нумарны знак 3
Вадапойла на мапе Беларусі ±
Вадапойла
Вадапойла
Вадапойла
Вадапойла
Вадапойла
Вадапойла

Вадапо́йла[1] — былая вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 4 км на захад Найды. Вадапойла ўваходзіла ў склад Руднянскага сельсавету.

Да пачатку нямецка-савецкай вайны ў вёсцы налічвалася 24 двары, 119 жыхароў. Зь першых дзён акупацыі ў вёсцы была створана падпольная група на чале І. М. Петрушкевічам (да вайны — старшыня калгасу ў Наваленіне). Актыўнымі ўдзельнікамі падпольнай групы былі жыхары вёсак Вадапойла, Рудня, Грэбень. Часта ў вёску прыходзілі акружэнцы, цэлыя вайсковыя часьці, бежанцы.

Даведаўшыся пра гэта фашысты спалілі хаты падпольшчыкаў, папярэдзілі, што так будзе з усімі, хто захоча змагацца з «новай уладай». У Вадапойле і іншых вёсках часта былі аблавы, зьяўляліся карныя атрады. У выніку многія жыхары пакідалі свае хаты, перабіраліся ў іншыя вёскі або ў партызанскія атрады. Некаторыя зрабілі курані, зямлянкі ў лесе і пасяліліся ў іх — паміж вёскамі Найда і Вадапойла быў вялікі лясны масіў Казённае. І ў гэтым лясным паселішчы нярэдка бывалі партызаны. 18 красавіка 1943 году карнікі абкружылі лягер. Ворагі зьнішчылі лясное паселішча разам зь людзьмі: расстралялі, спалілі жывымі ў куранях. Цудам засталіся жывымі некаторыя вяскоўцы, якія ў карнай апэрацыі ня трапілі ў аблаву: Піліп Рагавіцкі і Канстанцін Некрашэвіч, якія былі сьведкамі расправы гітлераўцаў над мірнымі жыхарамі. Выратаваліся таксама двое дзяцей — сыны Аўдоцьці Некрашэвіч — Мікалай і Іван, якім удалося выбрацца.

5 ліпеня 1944 году вёска была вызваленая ад нямецкіх захопнікаў.

Вёска пасьля вайны не аднавілася.

  • 1924 год — хутар: 12 двароў, 87 жыхароў
  • 1940 год — вёска: 24 двары, 119 жыхароў

Вёска разьмяшчалася на левым беразе ракі Навуці.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 183